2006-05-13 10:36:46

Бэатыфікацыі ў Галандыі ды Італіі


У суботу 13 мая прымас Галандыі, кардынал Сімоніс, у імені Папы Бэнэдыкта 16 бэатыфікаваў Марыю Тэрэсу ад Сьвятога Язэпа, заснавальніцу законніц кармэлітанак Боскага Ісусавага Сэрца. Урачыстасьць адбылася ў катэдры ў Роэрмонд на паўдні Галандыі. Мясцовасьць Сіттард, якая ляжыць у гэтай галандзкай дыяцэзыіі, Слуга Божая памерла 20 верасьня 1938 году.
За тое ў нядзелю 14 траўня ў Нэапалі ( Італія) ўдбудзецца бэатыфікацыйная ўрачыстасьць, якой будзе старшынстваваць Прэфэкт Кангрэгацыі да Кананізацыйных Спраў кардынал Мартінс. Ён зачытае дэкрэт Папы Бэнэдыкта 16, які паднясе да хвалы алтароў законніцу Марыю ад Мукаў Госпада Ісуса. Яна памерла 27 ліпеня 1912 году ў Сан Джорджо а Крэмано ля падножжа вулкана Вэсувія. Была містычкаю. Мела бачаньні ды стыгматы, яснабачаньні ды прадказвала будучыню. Памерла, маючы толькі 46 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.