Папа накіраваў віншавальную тэлеграму для новага Прэзыдэнта Італіі
Бэнэдыкт 16 павіншаваў новага Прэзыдэнта Італянскае Рэспублікі Джорджо Наполітано.
У спэцыяльнай тэлеграме Сьвяцейшы Айцец запэўнівае аб сваёй малітве за новага кіраўніка
італьянскае дзяржавы. “Хай Божая апека дапаможа Вам мудра і пасьпяхова падтрымліваць
супольнае дабро ў духу сапраўдных гуманітарных і хрысьціянскімх вартасьцяў, якія зьяўляюцца
вялікую спадчыну італьянскага народу. Спадар Джордж Наполітано зьяўляецца 11 Прэзыдэнтам
Італіі. Мае 80 гадоў і на працягу ўсяго свайго жыцьця быў дзеячам Італьянскае Камуністычнае
Партыі. У мінулым пэрыядзе Наполітано быў, між іншым, спікэрам Парламанту і міністрам
унутраных спраў.