2006-05-11 13:47:58

Украіна прысвячае 14 мая хворым людзям. Кіева-Галіцкая Мітраполія УГКЦ так далучылася да традыцыі адзначаць Сусветны Дзень хворага , якую заклаў Папа Ян Павел 2 у 1993 годзе.


На Украіне ад таго часу Дзень , прысвечаны хрысціянскаму сведчанню пакуты хворага, адзначваецца ў трэцюю нядзелю пасля Пасхі. Сёлета асаблівая ўвага будзе надавацца цярпенням людзей з псіхічнымі захворваннямі. Сынод біскупаў Кіева-Галіцкай Мітраполіі УГКЦ вызначыў тры ўзроўні акцый: будзе абнародваны зварот кардынала Любаміра да ўсіх вернікаў, да хворых, да тых, хто палегчвае іхнія пакуты .Уся гаворка будзе накіроўваць увагу грамадства да праблемы дапамогі хвораму чалавеку. Святары наведаюць бальніцы . Пройдзе Архзіерэйская Літургія з малітваю аб хворых і аб працаўніках медыцынскай сферы. Распрацаваны доўгатэрміновыя праграмы духоўнай і псіхалагічнай дапамогі людзям з адхіленнямі ў псіхіцы і іхным сем'ям.







All the contents on this site are copyrighted ©.