2006-05-11 13:59:53

Заява кардынала Пуліча аб становішчы католікаў у Босніі і Герцагавіні.


Католікі Босніі і Герцагавіны адчуваюць ціск і дыскрымінацыю з боку правячага рэжыма і мусульманаў, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу ад ісламскіх краінаў. Аб гэтым заявіў галава баснійскіх католікаў кардынал Вінко Пуліч.
“З пачатку вайны 1992 – 1995 гадоў і да сёняшніх часоў радыкальныя ідэі іслама працягваюць трапляць у Боснію з мусульманскіх краінаў”, - заявіў каталіцкі дастойнік пад час свайго візіту ў Вашынгтон.
Баснійскія мусульмане атрымліваюць фінансавую дапамогу і маюць права на будаўніцтва мячэцей. У католікаў жа няма падобных магчымасцяў. Кардынал Пуліч паведаміў, што ён чакае дазволу на будаўніцтва касцёла ўжо восем гадоў, у той час, як мусульмане “атрымліваюць падобны дазвол, як толькі пажадаюць”. Кардынал падкрэсліў, што цяжкае становішча католікаў тлумачыцца не адсутнасцю магчымасці будаваць касцёлы, а тым, што іх правы не бароняцца дзяржавай і паліцыяй, а таксама не маюць свайго “голаса” у СМI. Да таго ж, многія вернікі-католікі пакутуюць ад безпрацоўя і эканамічных цяжкасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.