Жыццё чалавечае - менавіта яму прысвечаная міжнародная канферэнцыя, што адкрылася
ў Латэранскім каталіцкім універсітэце Рыма. Тут праходзяць святкаванні 25-годдзя
навукова-даследчага Інстытуту шлюбу і сям'і, які носіць імя свайго заснавальніка
- Папы Яна Паўла 2.
Прыбылі ў Вечны горад навукоўцы з розных краін і кантынентаў, каб узяць удзел разам
з кардыналамі і біскупамі хрысціянскіх Цэркваў у роздуме тым, як адказваць на сучасныя
выклікі ў інтэнсіі захавання жыцця. Працы форуму адкрые кардынал жан марі Люсціжэ,
былы арцыбіскуп Парыжа. У складзе польскай дэлегацыі - святаслужыцелі, тэолагі, філосафы,
а таксама амбасадарка Польшчы пры дзяржаве Ватыкан спадарыня Ганна Сухоцка. галоўны
жакладчык - прэзідэнт Папскай Рады па справах свецкіх арцыбіскуп Станіслаў Рылко.
13 мая ўдзельнікі канферэнцыі будуць удзельнічаць у Святой Імшы ля магілы Папы
Яна Паўла 2 у гротах базілікі Святога Пятра, блізка мошчаў першага апостала. Потым
кіраўнікі дэлегацый і НДІ будуць мець прыватную аўдыенцыю з Папам Бенедыктам 16.