2006-05-11 13:46:57

Адна з куль, што прашыла цела Яна Паўла 2 у моманце стрэлу з рук турэцкападданага Мехмета Алі Агжы 13 мая 1981, упрыгожвае па волі самога польскага Папы карону статуі Фатымскае Богамаці. Святая фігура прыбудзе ў Ватыкан з Патругаліі ў дзень гадавіны пакушэння - 13 мая .


Такім чынам адзначаецца 25-годдзе з дня, калі, як прызнаў сам Папа Ян Павел 2, толькі Покрыва Найсвятой панны Марыі выратавала яму жыццё: куля прайшла у некалькіх міліметрах ад жыццёва важных сасудаў і органаў. Ён потым расказваў: "адна рука націснула курок, а другая - адхіліла кулю." Ян Павел 2 да канца дзён быў упэўнены, што жыццё яму для далейшай дзейнасці на пасадзе апостала Пятра выратаванае было праз заступніцтва Найсвяцейшай. 13 мая - гэта таксама дзень 89 гадавіны цудоўнага з'яўлення Беззаганнай Фатымскім пастушкам.Менавіта ў гэтую суботу на верталёце, што прызямліцца ля замка святога Анёла, прыбудзе святая статуя ў Рым. Ад замка да базілікі Святога Пятра яе на руках перанясуць працэсіяй пілігрымы і усталююць якраз на месцы, на якім 25 год таму Папа Вайтыла быў цяжка паранены. Потым, пасля малітвы, працэсія са статуяй Фатымскае Багамаці ўвойдзе ў галоўны храм над магілаю апостала Пятра .Тут пачнецца святая Імша, якую адцэлебруе кардынал Камілло руіні, вікары Папы для горада Рыма. Пасля заканчэння Літургіі адбудзецца салют і фейверк ў памяць аб нябожчыку Яне Паўле 2.
Як падае ў сваёй прынагоднай заяве Арганізацыя па пілігрымках Рымскай дыяцэзіі, ў працэсіі і Імшы прыме ўдзел 20 тысяч чалавек. Гэта тыя, што ўжо зарэгістравалі свой намер.







All the contents on this site are copyrighted ©.