2006-05-10 13:48:38

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 10 траўня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 18 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу Папа прысьвяціў , так званаму, Апостальскаму Наступніцтву, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Пасьля Уваскрасеньня Хрыста да ліку Апосталаў былі пакліканыя Сьвяты Мацьвей і Сьвяты Павал. Важным этапам у жыцьці Касьцёла, які нараджаўся, было перададзеньне Апосталамі місіі абвяшчаньня Эвангэльля інхім Наступнікам, значыць Біскупам.
Ужо ў другім стагоддзі пасьля Хрыста- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- вядомыя ў Касьцёлу ўрады біскупа, прэсьбітэра і дыякана.
Дзякуючы паслузе біскупаў, сілаю Духа Сьвятога, цераз Сьвяты Сакрамант ёсьць перадаванае ў Касьцёле Апостальскае Наступніцтва, гістарычны і духоўны знак лучнасьці Божага Народу кожнае эпохі з Калегіюмам Апосталаў і Касьцёлам Першых Вякоў.
Сьвяты Ірынэй- зноў сказаў Папа Бэнэдыкт 16—прыпомніў у другім стагоддзі значэньне для ўсяго Касьцёла Апостальскай традыцыі, падкрэсьліваючы ў сваіх пісьмах, што бярэ яна пачатак з сувязі ўсіх супольнасьцей, якія трываюць у духу лучнасьці веры і сакрамантаў з Касьцёлам Рыму, які пабудаваны на фундаманце мучаніцкае сьмерці Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
Дзякуючы Апостальскаму Наступніцву- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа-- мы упэўненыя прысутнасьці ў Касьцёле Хрыста, які да нас прыходзіць. Ён сам прамаўляе ў Эвангэльлі, якое перадаецца нам Наступнікамі Апосталаў, паслугоўліваецца іхнімі рукамі, каб удзяляцца нам у Сакрамантах, заўважвае нас, кліча і ў жэсьце прыязьні прытуляе да свайго сэрца.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.