2006-05-09 14:00:29

Заява еўрапейскіх біскупаў з нагоды свята Еўропы.


Выканаўчы камітэт Савета Біскупскіх канфярэнцый Еўропы надрукаваў заяву, прымеркаваную да Дня Еўропы, які адзначаецца 9 траўня. У сваім пасланні біскупы станоўча адзначылі ініцыятывы ў галіне развіцця еўрапейскай суполкі, але таксама падкрэслілі і важнасць працягу дэбатаў, якія тычацца акрэслення еўрапейскай ідэнтычнасці.
Біскупы Еўропы заклікалі краіны-члены Еўрапейскай суполкі і розныя еўрапейскія ўстановы звярнуць увагу на праблемы, з якімі сутыкаецца Стары кантынент у гэты перыяд, а таксама выпрацаваць канкрэтны план стварэння ў Еўропе больш справядлівага грамадства.
У сваёй заяве еурапейскія каталіцкія дастойнікі падкрэслілі, што ў самым сэрцы працэса стварэння справядлівага грамадства павінен знаходзіцца чалавек і захаванне ягонай годнасці. Біскупы таксама ўпэўнены ў важнасці прыняцця пад увагу хрысціянскіх вартасцяў і этычных меркаванняў многіх жыхароў Еўропы з паважлівым стаўленнем да розных рэлігій.
Біскупы адзначылі, што Царква заўсёды гатова ўнесці свой уклад у фармаванне справядлівага еўрапейскага грамадства, аднак адказнасць за гэту важную дзейнасць палягае на грамадзянах Еўропы і, перад усім, на палітыках.







All the contents on this site are copyrighted ©.