2006-05-09 13:49:19

Да ўвагі нашых маладых слухачоў: па новых спецыяльнасцях будуць рыхтаваць святароў і свецкіх навукоўцаў ў Папскім універсітэце "Анжэлікум". Незвычайная, выкліканая вострымі праблемамі нашых часоў, кафедра эзатэрыкі і сэктазнаўства пачне дзейнічаць у наступным навучальным годзе.


RealAudioMP3 З нагоды прыняцця рашэння аб адкрыцці новай кафедры кардынал Поль Пупар, прэзідэнт папскай Рады па культуры, прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі яе ўсталявання ўжо ў гэтым месяцы. першым дацэнтам новай структуры старажытнага каталіцкага універсітэта стане нямецкі прафесар па гісторыі рэлігіі Міхаэль Фусс. Шмат год ён выкладаў гэты прадмет у Фрыбургу, а апошнія 10 год - у рымскім каталіцкім універсітэце "Грыгарыянум". Курс, які ўжо атрымаў тытул "Нетрадыцыйныя рэлігіі і духоўнасць" будзе прысвечаны перш за ўсё вывучэнню рухаў, такіх як Нью эйдж - Новы век, і рэакцыйных веранавучанняў з выкарыстаннем псіханеўралагічных тэхналёгій. Лекцыі будуць чытаць найбольш выбітныя навукоўцы гэтага накірунку ведаў з цэлага свету - па запрашэнню новай кафедры.







All the contents on this site are copyrighted ©.