2006-05-09 13:56:15

Вена: экумэнічны заклік да ўзмацаваньня маральнасьці


З такім заклікам да ўзмацоўваньня маральных асноў жыцьця выступілі прадстаўнікі Ватыкану і Маскоўскага Патрыярхату на заканчэньне венскага форума: “Даць Эўропе душу. Місія і адказнасьць Цэркваў”.
“Сёньня як ніколі дагэтуль эўрапэйскія краіны патрабуюць ўзмацаваньня сфэры маральнага выхаваньня. Таму, што ягоны недахоп ці нястача даводзяць да журботных вынікаў: менавіта насільля рознага роду экстрэмізмаў, спадку нараджальнасьці, сапсуцьця натуральнага асяроддзя, агрэсіі, прыніжэньня чалавечае годнасьці—чытаем ў пасланьні. Далей яны падкрэсьліваюць значэньне асноўных маральных нормаў, якія зьяўляюцца супольнымі для многіх рэлігій а рэлігійны сьветапогляд у свабодны спосаб выбрала мільёны людзей.
У сувязі з гэтым удзельнікі венскага Форуму католікаў і праваслаўных прызнаюць, што трыдыцыі рэлігійнае супольнасьці маюць поўнае права да супрацоўніцтва з людзьмі добрае волі ў сфэрах культуры, навукі і адукацыі. Прадстаўнікі абедзьвух Цэркваў выказваюць ўпэўненасьць, што “калі народы Эўропы не будуць шукаць натхненьня ў найбольш глыбокіх маральных прынцыпах, якія характэрныя для рэлігійных эўрапэйскіх трыдыцый і многіх сьвецкіх інтэлектуальных плыняў не змогуць знайсьці годных адкаў на выклікі сучаснага сьвету.








All the contents on this site are copyrighted ©.