2006-05-08 11:13:22

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


65 Адкупленне пачынаецца з Уцелаўлення, пры пасрэдніцтве якога Сын Божы з салідарнасці, якую заснавала боская творчая Мудрасць, прыймае на Сябе ўсё чалавечае, за выключэннем граха, і ўсё прыцягвае да Свайго дару адкупляючай Любові. Гэта Любоў асягае чалавека ў ягонай цэласці: ён – істота цялесная і духоўная, моцна звязаная з іншымі людзьмі. Увесь чалавек – не толькі душа ці зачыненае ў сваёй індывідуальнасці істота, але асоба і грамада асобаў – уваходзіць у збаўчае домабудаўніцтва Эвангелля. Царква, якая нясе Эвангельскую навіну аб Уцелаўленні і Адкупленні, не можа пайсці іншым шляхам: ствараючы сацыяльную навуку, заахвочваючы да эфектыўнай дзейнасці, яна не толькі не скажае сваё аблічча і сваю міссыю, але захоўвае вернасць Хрысту і адчыняецца людзям як “агульная таямніца збаўлення”. Гэта асабліва верна ў такую эпоху, як наша, бо яна характэрызуецца ўзаемнай залежнасцю і глабалізацыяй сацыяльных пытанняў.
в) Сацыяльная навука, эвангелізацыя і чалавечае развіццё.
66 Сацыяльная навука – складаючая частка царкоўнага служэння эвангелізацыі. Усё, што мае дачыненне да чалавечага грамадства – сітуацыі і праблемы, якія тычацца справядлівасці, вызвалення, развіцця, адносінаў паміж народамі, міра – не ёсць чужым для эвангелізацыі; яна не была б поўнай, калі б не улічвала ўзаемнага закліка, з якім трывала звяртаюцца адзін да іншага Эвангелле і канкрэтнае жыццё чалавека, асабістае і грамадскае. Паміж эвнгелізацыяй і развіццём чалавека існуюць шчыльныя сувязі: “Сувязь антрапалагічная – бо чалавек, які можа быць эвангелізаваны – гэта істота не абстрактная, ён залежыць ад сацыяльных і эканамічных праблем. Сувязь багаслоўскага тыпу – бо немагчыма аддзяліць план стварэння ад плана Адкуплення, які закранае вельмі канкрэтныя сітуацыі несправядлівасці, з якой трэба змагацца, і справядлівасці, якая патрабуе аднаўлення. Сувязь добра бачнага эвангельскага тыпу, а менавіта любоў да бліжняга: сапраўды, як абвяшчаць Новы Запавет, не спрыяючы, у духу справядлівасці і міру, сапраўднаму росту чалавека”.
67 Сацыяльная навука “сама па сабе – гэта каштоўны інстумант эвангелізацыі”; яна развіваецца ў трывала аднаўляемым дыялогу паміж эвагельскай навіной і чалавечай гісторыяй. Так прынятая, сацыяльная навука – гэта шлях да, які асаблівым чынам падыходзіць для таго, каб выконваць служэнне Слова і прароцкую функцыю Царквы: “выкладанне і распаўсюджванне сацыяльнай навукі належыць да эвангелізатарскай міссыі Царквы і складае істотную частку хрысціянскай весткі, бо гэта навука прапануе яе практычны ўжытак у жыцці грамадства і надае сэнс штодзённай працы і барацьбе за справядлівасць са сведчаннем аб Хрысце Збаўцы”. Гэта не маргінальны інтэрэс ці дзеянне, даданае да міссыі Царквы; мы знаходзімся ў самым засяроджанні яе служэння: сацыяльнай навукай Царква “абвяшчае Бога і таямніцу збаўлення ў Хрысце кожнаму чалавеку і тым самым адчыняе чалавека яму самому”. Гэта служэнне, якое паходзіць не толькі з аб’яўлення, але і са сведчання.
68 Царква не бярэ на сябе адказнасць за кожны аспект жыцця ў грамадстве, але зыходзіць са сваёй уласнай кампетэнцыіі, якая палягае на тым, каб абвяшчаць Хрыста Адкупіцеля: “асаблівая міссыя, якую Хрыстус даручыў сваёй Царкве, не мае палітычнага, эканамічнага ці сацыяльнага характара: мэта, якую Ён перад ёй паставіў, належыць да рэлігійнага парадка. Але менавіта з гэтай рэлігійнай міссыі паходзяць абавязкі, святло і моц, здольныя паслужыць чалавечаму грамадству ў яго ўстанаўленні і сцверджанні па боскаму Закону”. Гэта значыць, што Царква ў сваёй сацыяльнай навуке не закранае місыі, даручанай ёй Хрыстом. Царква кампетэнтна ў тым, што мае адносіны да Эвангелля: да весткі аб вызваленні чалавека, якую абвясціў і засведчыў Сын Божы, які стаўся чалавекам.
г) З дапамогай сваёй сацыяльнай навукі Царква жадае “дапамагаць чалавеку на яго шляху да збаўлення”: гэта яе галоўная і адзіная мэта. Царква не мае намеру падмяняць сабой іншых, ці браць на сябе чужыя задачы, пакідаючы без увагі ўласныя, ці ісці да мэтаў, якія не маюць дачынення да яе місыі. Гэта місыя акрэслівае права і, адначасова, абавязак Царквы выпрацоўваць уласную сацыяльную навуку і ўздзейнічаць з яго дапамогай на грамадства і ягоныя структуры, пры пасрэдніцтве абавязкаў і задач, якія паходзяць са згаданай навукі.
70 Царква мае права быць для чалавека настаўніцай у праўдзе веры: у праўдзе не толькі дагматычнай, але і маральнай, якая паходзіць з самой чалавечай натуры і з Эвангелля. Бо Эвангельскае слова трэба не толькі чуць, але і ажыццяўляць (пар. Мт 7, 24; Лука 6, 46-47; Ян 14, 21.23-24; Як 1, 22): паслядоўнасць у паводзінах сведчыць аб сапраўднай веры і не абмяжоўваецца выключна царкоўнай ці духоўнай сферай, але распаўсюджваецца на ўсё жыццё чалавека і на ўсе ягоныя абавязкі. Якімі бы цывільнымі яны не былі, іх суб’ектам выступае чалавек, значыць той, каго Бог, праз Царкву, заклікае далучыцца да Яго збаўчага дару. Адказаць на дар збаўлення чалавек павінен не частковым ці абстрактным чынам, не толькі на словах, але ўсім сваім жыццём, усімі адносінамі, якія яго адрозніваюць, каб нічога не пакідаць прафаннай і свецкай сферы, абыякавай ці чужой збаўленню. Таму для Царквы сацыяльная навука – гэта не прывяляй, не адыход у бок, не клопат аб асабістай карысці і не ўмешальніцтва ў справы іншых: яна мае права эвангелізаваць сацыяльную сферу, значыць абвяшчаць вызваляючае Эвангельскае слова ў складаным свеце вытворчасці, працы, прадпрыймальніцтва, фінансаў, гандлю, палітыкі, юрыспрудэнцыі, культуры, сацыяльных камунікацый, у якім існуе чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.