Межа нейтральнасці - дзе яна? Галава Папскай Рады "Справядлівасць і мір" заявіў
у Вене, што недапушчальна блытаць ідэялагічны нейтралітэт законаў з маральным стаўленнем.
У Аўстрыю кардынал Ренато Марціно прыбыў пасля наведання Харватыі і Венгрыі. Таксама
і там ён праводзіць калоквіумы наўкол падрыхтаванага ягонай кангрэгацыяй працы -
Кампендыума сацыяльнага навучання каталіцкае Царквы.(Прыгадаем, што поўны тэкст па
частках мы перадаем па-беларуску па панядзелках). Дык у Вене, у моманце правядзення
канферэнцыі "Рэлігія ў грамадскім жыцці : рэлігійная свабода ў новай Еўропе", якая
адбылася ў Дыпламатычнай Акадэміі Аўстрыі, ватыканскі прадстаўнік сцвердзіў, што,
калі дзяржава праяўляе павагу да рэлігійнай свабоды, гэта ёсць сцверджаннем павагі
і да іншых неад'емных правоў. Прычым, трэба яскрава бачыць, што ў рэчаіснасці права
на свабоду веравызнання не заўсёды захоўваецца нават у ліберальных дэмакратычных краінах.
на гэта таксама звярнуў увагу кардынал, абвергнуўшы канцэпцыю сэкулярызму.Калі выключыць
рэлігію з грамадскага жыцця, адносячы яе толькі да асабістай справы кожнага чалавека,
грамадства страчвае. "Сапраўды свецкі палітычны рэжым дазваляе хрысціянам дзейнічаць
ў грамадстве, таксама як і людзям без рэлігійнай прыналежнасці, і не хаваць сваю веру".-падкрэсліў
кардынал Ренато Марціно. Менавіта ў такіх умовах Царква здольная выказваць сваю думку
па важных маральных пытаннях сучаснасці.