2006-05-06 15:36:16


Працягвае свае працы ў Вене міжнародная канферэнцыя "Вярнуць душу Еўропе: місія і адказнасць Цэркваў". У ёй прымае ўдзел дэлегацыя РПЦ.
Больш таго, Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2 звярнуўся да ўдзельнікаў - рэлігійных і свецкіх дзеячаў - са сваім прывітаннем.


У прыватнасці, Алексій 2 піша ў сваім пасланні:" Перакананы, што нашы Цэрквы,якія захоўваюць вернасць апостальскаму паданню RealAudioMP3 ў пытаннях, што кранаюць асновы хрысціянскага светаразумення, павінны сёння разам выступаць дзеля абароны асновапалягаючых каштоўнасцей хрысціянства." Далей кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы сцвярджае, што праваслаўныя і католікі маюць магчымасць даць "надзею сэрцам мільёнаў людзей, якія шчыра шукаюць Валадарства Божага і не хочуць уцешвацца прыземленымі мэтамі грамадства спажывецтва. Тое, што еўрапейская цывілізацыя трывае на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, з'яўляецца неаспрэчным фактам, незалежна ад таго, прызнаюць гэта свецкія дзеячы ці не. Нам, людзям веры , неабходна прыпамінаць сучаснікам, што сапраўднаю крыніцай тых высакародных памкненняў, якімі слаўная Еўропа - значыцца, клопат аб бліжнім, павага свабоды чалавека, цярпімасць да чужое думкі - з'яўляецца хрысціанскае прапаведванне любові да Бога і да чалавека як Яго адлюстравання". Далей Яго Прэасвяшчэнства заклікае удзельнікаў еўраканферэнцыі:
"Хай стопы нашых суайчыннікаў накіруюцца да пазнавання Бога і Ягонае святое волі - значыцца да таго, што цяперашнія жыхары Еўропы так напружана шукаюць, нягледзячы на ўсе спробы адціснуць рэлігію на ўскраіну грамадскага жыцця!"







All the contents on this site are copyrighted ©.