2006-05-06 11:26:19

Вядомы амерыканскі часопіс "Тайм" прысвяціў артыкул Папу Бенедыкту 16.
У ім, трэба сказаць, са здзіўленнем, сцвярджаецца, што й гэты кіраўнік каталіцкае Царквы ёсць адным з самых уплывовых сучасных дзеячаў свету.


RealAudioMP3 Часопіс, у прыватнасці, сцвярджае: "Выклік ...у першы год пантыфікату быў няпросты: як варта стацца на месцы апошняга наступніка апостала Пятра?!
" Многіх здзівіла першая Энцыкліка Бенедыкта, апублікаваная пад свята Раства Хрыстовага, дзе вядзецца роздум аб любові",- гаворыцца ў рэдакцыйным арыткуле "Тайм"а. Рэдакцыя, змяшчаючы Папу ў спісе людзей года са ста чалавек, кажа, што Бенедыкт 16, які разважае аб любові Божае як аб самым галоўным змесце жыцця чалавека і ўсяго людства, адразу аспрэчыў вобраз , які пра яго складалі, пакуль быў Старшынёй Папскай рады захавання Веры як аб чалавеку надта суровым, без эмоцый, якому далі нават мянушку "ратвейлер Божы". Часопіс "Тайм" сцвярджае, што Бенедыкт 16 не валодае тэатральным дарам і харызмаю маладога Яна Паўла 2, калі той пачынаў сваю службу на Пятровым пасадзе. "Але на штотыднёвыя аўдыенцыі новага Папы Рымскага - 79-гадовага старога - збіраюцца яшчэ большыя натоўпы," - канстатуе "Тайм".







All the contents on this site are copyrighted ©.