2006-05-05 14:55:43

Швейцарыя- Ватыкан: марш гвардзейцаў


Папа Бэнэдыкт 16 выказаў прызнаньне ўдзельнікам маршу былых членаў Швейцарскае Гвардыі. Ад 7-га красавіка яны перайшлі больш за 720 кіламетраў, пачаўшы ад мясцовасьці Бэлінзонэ, што ляжыць у паўднёвай частцы іхняе бацькаўшчыны, да Рыму, каб ушанаваць 500 гадавіну заснаваньня ўзброенных сілаў Ватыканскае Дзяржавы. Далей Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што яны абралі дарогу, якою ў сярэднявеччы прыходзілі ў Вечны Горад французкія пілігрымы.
Я цешуся разам з вамі з гэтае прыгожае ініцыятывы- сказаў на заканчэньне сустрэчы з імі Папа- якая прыпамінае нам аб мужнасьці 150 швецарскіх грамадзян, якія адважна, аж да сьмерці баранілі Рымскага Папу, намячаючы сваёю крывёю вельмі важную старонку ў гісторыі Каталіцкага Касьцёлу. Ахопліваючы думкаю гэтыя 5-ць стагоддзяў мы дзякунм Богу за дабро, якое зьдзейсьнілі вашыя папярэднікі і за каштоўны уклад, які Швейцарская Гвардыя ахвяроўвае Сьвятой Сталіцы таксама і сёньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.