2006-05-04 13:59:46

Яшчэ адзін сайт Ватыкана ў Інтэрнеце плануюцца адкрыць гэтай восенню. Ягоная мэта - паблізіць кантакты між вернікамі праз сучасныя сродкі, дазволіць якнайхутчэй абменьвацца думкамі і інфармацыяй.


Падзеі адкрыцця новай Web-старонкі Ватыкану прысвячае спецыяльны артыкул амерыканскі часопіс Business Week. Ён паведамляе, што раздзелы будуць прысвечаныя пытанням сям'і, моладзі і парафіяльнага жыцця. Таксама будуць змешчаныя розныя навучальныя праграмы. З часам будзе бегчы і стужка свежых навінаў. Дырэктар Інтэрнет-службы Святога пасаду сястра Джудзіт Цэбеляйн патлумачыла для амерыканскага часопіса неабходнасць адкрыцця ў Інтэрнеце новай старонкі пажаданнямі вернікаў. Новы сайт дазволіць людзям хутчэй знаходзіць адзін аднаго, выходзіць на падтрыманне непасрэднага кантакту між парафіямі, напрыклад, разам працаваць у сетцы, скарыстоўваць хутчэй у сваіх грамадах новы вопыт, рабіць пілігрымкі і гэтак далей.







All the contents on this site are copyrighted ©.