2006-05-04 13:59:21

77 працэнтаў жыхароў Мальты ёсць актыўна практыкуючымі католікамі.
Гэта самы высокі паказчык выконвання ўсіх царкоўных чынаў у наш мітуслівы век па розных краінах.


Гэтак, выявілася пасля аднаго з апытанняў уплывовага органа друку ла Валетты, што мальтыйцы самыя гарачыя вернікі, якія захоўваюць ўсе царкоўныя рытуалы і пераўзыходзяць у гэтых адносінах любы іншы народ Еўропы. Прыгадаем, што на востраве - 399 тысяч жыхароў, 93 працэнты з якіх вызнаюць каталіцкую веру. Больш за палову з іх - людзі ад 18 да 35 гадоў. Для параўнання скажам, што ў Італіі і Партугаліі, дзе колькасць католікаў не меньшая ў адносінах да ўсяго насельніцтва, на штонядзельную Імшу ходзіць маліцца толькі 30 працэнтаў, у Польшчы - 56, у Францыі - 8 працэнтаў католікаў. У еўрапейскіх краінах пратэстанцкай большасці працэнт рэгулярнасці выканання царкоўных абавязкаў таксама вельмі нізкі. так, напрыклад, у кальвінісцкай Швейцарыі - 13 працэнтаў вернікаў удзельніча ў Літургіі кожную нядзелю, а ў Даніі - тры!







All the contents on this site are copyrighted ©.