2006-05-03 14:57:54

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшая Айца ў сераду 3 мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 17 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А ў сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб Апостальскай Традыцыі. Спаслаўся да сьцверджаньняў Другога Ватыканскага Сабору аб пачатках гэтае традыцыі. Вось словы Сабору:
RealAudioMP3
Бог вырашыў ласкава, каб тое, што для збаўленьня ўсіх народаў абвясьціў, было назаўсёды поўнасьцю зьбярэжана і было перадаванае ўсім пакаленьням. Дзеля гэтага Хрыстос-Госпад—сказаў далей Сьвяцейшы Айцец—у якім Абьяўленьне Найвышэйшага Бога, знаходзіць сваё дапаўненьне, даручыў Апосталам, каб Эвангэльле, абяцанае раней Прарокамі, Эвангэльле, якое сам Бог зьдзейсьніў і сваімі вуснамі абвясьціў, абвяшчалі ўсім, як крыніцу ўсялякае праўды збаўленьня і маральных нормаў, ў якім перадаюцца Божыя Дары.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.