2006-05-03 15:16:22

У Вене адкрылася сустрэча са шматзначнаю назвай:"Вярнуць душу Еўропе" .
У прынагодным камюніке гаворыцца, што яна ёсць плодам візіта Старшыні Папскай Рады па культуры кардынала Поля Пупара ў Маскву.


Гэты экуменічны сход праводзіцца ў супрацоўніцтве з Маскоўскім Патрыярхатам. RealAudioMP3 Прадстаўляе яго высокі госць у Заходнюю Еўропу -- старшыня Аддзела Знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Кірыл. Разам з кардыналам яны й будуць старшынстваваць на Венскім кангрэсе. А для ўдзелу сабраліся эксперты з розных краін Старога кантыненту: рэлігійныя і свецкія дзеячы ды навукоўцы.
Неабходнасць гутарак на такую вострую тэму ўзнікла дзеля заклапочанасці хрысціянаў аб стане грамадстваў, дзе людзі лёгка губляюць уласную тоесамасць, не задумваюцца аб традыцыях і культурных каранях, забываюцца на рэлігійную і чалавечую індывідуальнасць і духоўнасць. Стан сучасных грамадстваў можна лічыць пагрозлівым - гэта і прымусіла пачаць думаць, як вярнуць высокія ідэалы стомленаму чалавецтву, якое мае пэўную рызыку апусціцца, як гэта , нажаль, стала ўсё часцей здарацца з асобамі на самых розных ступенях сацыяльнай лесвіцы ў так званых дэмакратычных дзяржавах, дзе свабода замяняецца на ўседазваляльнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.