2006-05-02 14:43:32

Рым: Папа Бэнэдыкт 16 наведаў сьвяцілішча Маці Божае Любові


Аб Марыі, як Маці, якая сапраўды любіць, гаварыў Сьвяцейшы Айцец у рымскім сьвяцілішчы Маці Божае Любові- Madonna del Divino Amore, ў панядзелак 1-га мая. Каралеве Міру Папа даручыў італьянскіх салдатаў, якія загінулі ў Іраку ды ахвяры трагэдыі, што здарылася на востраве Іскія, дзе ў выніку асуненьня зямлі на дом, згінуў бацька сям”і са сваімі трыма дочкамі.
Папа наведаў сьвяцілішча дакладна ў 27-ю гадавіну ад візіту ў гэтым месцы памёршага Папы Яна Паўла ІІ. На пачатак марыйнага месяца ў 18-ці вяковым Касьцёле старшынстваваў Ружанцовай малітве. Наведаў таксама нова-пабудаваную сьвятыню, якая стаіць побач старой.
У сваім слове да вернікаў Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што для сучас-нага чалавека Марыя зьяўляецца знакам любові Бога. Дзеля гэтага мы зьвяртаемся да яе з нашымі просьбамі і малітвамі. Таксама і сёньня трэба, каб ён навярнуўся да Бога Любові, каб сьвет быў асвабоджаны ад войнаў і тэррарызму. Будзем жыць любоў”ю і такім чынам зробім, каб Сьвятло Божае дайшло да сьвету- сказаў Бэнэдыкт 16 цытуючы словы са сваёй Энцыклікі: “Deus caritas est”








All the contents on this site are copyrighted ©.