2006-04-29 10:44:26

Пробашч Брусэля і Лювэна Украінскай грэка-каталіцкай Царквы ераманах Алег Зімак узначальваў на гэтым тыдні Задушныя Літургіі, што адбыліся ў Бельгіі аб загінуўшых дзеля Чарнобыльскай катастрофы -тых, што ведалі і тых, што ня ведалі прычыны сваёй смерці.


У багаслужбе, што адбылася ў дзень 20-годдзя катастрофы, ва ўрачыстым прыпамінанні ахвяраў прынялі ўдзел і маліліся за здароўе ўсіх, хто зблізка і здалёк адчувае подых Чарнобыля прадстаўнікі амбашадаў розных краін свету, у тым ліку пацярпелых краін - Украіны, Расіі, Беларусі, работнікі кіруючых органаў Еурасаюзу і больш за 400 вернікаў як Украінскай, так і праваслаўных Цэркваў на чале з Мітрапалітам Панцелеймонам ад грэцкае Царквы. Урачыстая багаслужба была адцэлебраваная у катэдальнай базіліцы святых Міхаіла і Гудулы арцыбіскупства Маліна і Брусэля.







All the contents on this site are copyrighted ©.