2006-04-29 10:46:05

20 гадоў са сваіх 70 правёў у турмах неафіцыйны каталіцкі біскуп з Кітаю Юліус Дзя Жыгуо. Дзякуючы нядаўнему візіту прэзідэнта Кітая ў ЗША, ён у восьмы раз выпушчаны на свабоду, але застаецца пад надзорам паліцыі.


Святаслужыцель з правінцыі Хэбэй быў цяпер вызвалены пасля паўгадавога ўвязнення. Звычайна біскупа арыштоўвалі напярэдадні царкоўных святаў, каб не даваць адпраўляць Святую Імшу і сустракацца з веруючымі католікамі. У часе затрымання яму звычайна настойліва ракамандуюць уступіць у рады патрыятычнай рэлігійнай Асацыяцыі. Так і апошні арышт не быў выключэннем.
Вось ужо шмат гадоў, як урад імкнецца знішчыць Каталіцкую Царкву раёна Хэбэй, якая мае, па меркаваннях, больш за мільён вернікаў. Пастаянна арыштоўваюць усё святарства. Біскупаў і святароў прымушаюць уступіць у патрыятчную Асацыяцыю, якая не прызнае кіраўніцтва з Рыму. Неаднаразова Ватыкан на дзяржаўным узроўні заклікаў і заклікае Кітай спыніць практыку арыштаў і выконваць артыкулы заканадаўства па свабодзе веравызнання.







All the contents on this site are copyrighted ©.