2006-04-28 15:42:24

БЫЛЫ ГАЛОЎНЫ РАБІН РЫМУ НАПІСАЎ КНІГУ АБ СВАІМ РАВЕСНІКУ - ПАПУ Ктраўніка юдэяў - Эліо Тоафа і галаву католікаў свету Папу Яна Паўла 2 спалучалі сапраўдныя вузы сяброўства.


Пра гэта напісана кніга, якой дадзены загаловак:" Каварныя юдэі - старэйшыя браты". Так спадар Тоаф, які выйшаў на пенсію і займаецца творчасцю, прыпомніў словы самога польскага папы, якія ён сказаў у часе першага ў гісторыі наведання Рымскай сінагогі у красавіку 1986 году:-" Вы - нашы узлюбленыя браты, і, у некаторым сэнсе, старэйшыя браты" - сказаў яўрэям Папа Вайтыла. Ён казаў пра супрацоўніцтва і дараванне, і гэты візіт, разам з іншымі фактамі ягонае дзейнасці, як чытаем у кнізе , унёс вялікі ўклад у дыялог між хрысціянамі і юдэямі. У сувязі з 20-годдзям наведання папам сінагогі тагачасны рабін даў інтэрв'ю рымскай рэдакцыі радыё Ватыкана , у якім таксам прыпомніў:
-"Рымская сінагога ў той момант была перапоўненая людзьмі, нават не было розніцы, як звычайна, дзе павінны знаходзіцца жынчыны. дзе мужчыны. Усе імкнуліся ў гэты надзвычайны гістарычны момант - упершыню за 2000 гадоў папа рымскі увайшоў у Ізраільскі храм - пазабыцца на фармальнасці."
Эліо Тоаф вызначае, што тады ўсе былі здзіўленыя ,Што гэты польскі папа не прыціскаў сваім аўтарытэтам.І таму аўтарытэт узрастаў яшчэ больш. Ён сам вельмі быў усхваляваны. бо яму выпала надзвычайная роля . Нават званіў у розныя еўрапейскія краіны, каб раіцца з іншымі рабінамі - як сабе паводзіць. Бо раней ніколі не ьбыло такіх сустрэч. Усе рабіны выказалі яму сваю падтрымку і натхнілі на сустрэчу. Яна прайшла вельмі паспяхова. А сам Эліо Тоаф - і на пасадзе рабіна. і зараз на пенсіі пркладае намаганні для паглыблення дружбы між яўрэямі і хрысціянамі. "У кожнага з нас свае традыцыі, - зазначае ён,- але кожны мае павагу да іншага". Ён вырашыў напісаць сваю кнігу, каб расказаць аб пераходзе ад стэрэатыпнага прадстаўлення еўрэяў як каварных і хітрых да усведамленняя адносінаў да іх як да старэйшых братоў па веры. На пытанне журналістаў аб тым. ці неабходна ў будучыні працягваць рабіць высілкі для развіцця міжрэлігійнага дыялогу, былы галоўны рабін Рыму адказаў:" Трэба супрацоўнічаць, каб усе рэлігіі імкнуліся павышаць маральны ўзровень людзей. Калі б мы здолелі дайсці да поспеху ў ажыццяўленні нашага жадання, усталяваліся б не войны і нянавісць, але ўсеагульнае братэрства, якое абяцаюць прарокі"







All the contents on this site are copyrighted ©.