Армяне па цэлым свеце адзначылі змрочную дату ." 24 красавіка гэта дзень ахвяраў генацыду
армянаў у асманскай імперыі.
Як расказвае радыё "Свабода", прыкладна 91 год таму назад у Турцыі былі знішчаныя
сотні тысяч людзей па рэлігійным і нацыянальным прызнаку. Страшэнная трагедыя адбылася
у Адане, але былі знішчаныя людзі па ўсёй краіне. Меньш ахвяраў сталася ў Стамбуле,
але зделя застрашання гэтыя хрысціяне ці прадавалі, ці нават кідалі ўсё і выязджалі
з краіны. З мільёну армянаў, што тады налічвалася ў Турцыі, засталося не больш за
60 тысяч. Еурапейскі Саюз працягвае настойваць на важнасці прызнавання генацыду
гэтаю краінай, якая жадае ўвайсці ў ягоныя члены. Аднак не жадае прызнаваць армянскага
генацыду. гэта нараджае і дыпламатычнае супрацьстаянне Ерэвану і Анкары. Межы краінаў
застаюцца зачыненымі. Прынагодна губернатар амерыканскага штату Каліфорнія,
галівудчкі актор Арнольд Шварцнегер аб'явіў, што на тэрыторыі штату ад 23 па 29 красавіка
праходзіць Тыдзень памяці ахвяраў генацыду. У сваёй спецыяльнай заяве ён вызначае
армянскі генацыд як злачынства супраць чалавецтва, у ходзе якога ад 1915 па 1923 гады
было забіта паўтара мільёна чалавек. Паўмільёна чалавек дзеля выратавання былі вымушаныя
стацца ўцекачамі і пасяліліся ў іншых краінах.