Візіт адбудзецца ў днях 25-28 мая. Гэта будзе ўжо другі душпастырскі візіт Папы Бэнэдыкта
16-га па-за межы Італіі. Раней Сьвяцейшы Айцец наведаў Нямуччыну з нагоды Сусьветнага
Дня Моладзі. Візіт пачнецца 25-га мая раніцай, калі Папа прыляціць на міжнароднае
лётнішча Окэнце, ў Варшаве, адкуль непасрэдна адправіцца да Катэдры Сьвятога Яна,
дзе сустрэнеййа з духавенствам. Пасьля абеду, ў праграме ёсьць сустрэча з Прэзыдэнтам
краіны Лехам Качыньскім ды пасьля яе, Экумэнічная Сустрэча ў Лютэраньскім Касьцёле
Сьвятой Тройцы. У пятніцу 26-га мая, раніцай, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую
Імшу на Плошчы Пілсуцкага ў Варшаве. Пасьля абеду, таго ж дня, адправіцца ў Чэстахову,
дзе на Яснай Гары сустрэнецца з законнікамі, законніцамі, сэмінарыстамі ды прадстаўнікамі
каталіцкіх рухаў ды пасьвячанага жыцьця. Позным вечарам Папа прыляціць верталётам
ў Кракаў. Наступнага дня, ў суботу 27-га мая, Сьвяцейшы Айцец наведае Вадавіцэ,
горад у якім нарадзіўся памёршы Папа Ян Павал ІІ, дзе на Рынку сустрэнецца з жыхарамі
гораду. Затым наведае Кальварыю Зэбжыдоўскую ды Сьвятыню Божае Міласэрнасьці ў Кракаве-Лагеўніках. Пасьля
візіту Катэдры на Вавэлі, Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з моладдзю на Кракаўскіх Лугах. У
нядзелю 28-га мая, раніцай, Сьвяцейшы Айцец адслужыць Сьвятую Імшу на тых жа самых
Кракаўскіх Лугах Апостальскае падарожжа ў Польшчу законцца наведаньнем канцэнтрацыйнага
лагеру ў Аўшвіц-Біркэнаў, дзе Папа Бэнэдыкт 16 будзе маліцца за ахвяры нацыстаў.
Позным вечарам таго ж дня ,28 мая, Бэнэдыкт 16 вернецца ў Ватыкан.