2006-04-26 14:24:47

У Рыскім каталіцкім храме Святой Магдаліны з'явіўся незвычайныв алтар. Ён мае не скульптурны ці мастацкі вобразам Езуса Хрыста, але дысплей.


RealAudioMP3 На плазменным экране выяўлены ўкрыжаваны малады мужчына ў цярновым вянцы. Аўтары такога найсучаснейшага бачання Збаўцы - два латвійскія мастакі Сармітэ Маліна і Крістапс Кална. Хаця многія святары і галава Касцёлу - - кардынал Юріс Ялінскіс без энтузіязму ўспрынялі такое звышмадэрнісцкае рашэнне, мясцовыя ксяндзы паставіліся з цікаўнасцю. Так, пробашч царквы Марыі Магдаліны Юріс Ялінскіс зазначыў:" Жыццё не стаіць на месцы. Мастацтва развіваецца".
Наогул, Пасха па грыгарыянскім календары прайшла у Лавіі на дзяржаўным узроўні. Прэзідэнт Вайра Віке-Фрейберг назвала Вялікдзень " пачаткам новага жыцця,абуджэннем з прыродаю ад зімовае спячкі". Як паказалі апытанні, на каталіцкую Пасху 90 працэнтаў жыхароў Рыгі наведалі касцёлы, пафарбавалі яйкі і сустрэлі свята Уваскрасення Хрыстовага за святочным сталом.







All the contents on this site are copyrighted ©.