2006-04-25 12:04:40

Афіцыйным лоббі па пашырэнню на Зямлі атамных станцый і іншых рэактараў, што не гарантуюць бяспекі, называе МАГАТЭ Міхаіл Андрэеў.



Каталіцкі часопіс "Фамілія крістіана" (хрысціянская сям"я) , прысвячаючы матэрыялы 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы, змяшчае нарыс пра нязломнага чалавека Міхала Андрэева - барацьбіта супраць распаўсюджання атамных станцый ва ўрон развіццю іншых відаў энергіі. У той самы час інжынер Міхал Андрэеў выступае прыхільнікам атамнай энергіі, толькі папярэджвае, што яе неабходна развіваць з вялікай асцярожнасцю і ў абстаноўцы поўнае "гласнасці" , а не ведамаснай закрытасці.
Італьянскае хрысціянскае выданне называе яго падзівугодным барацьбітом, які, нягледзячы на 8 судовых працэсаў супраць яго, не страчвае адвагі. Хаця цяпер яго ніхто не затрымлівае , як 80-90 гг, працягвае жыць у Кіеве і змагацца супраць вайсковага і спадарожнікавага прамысловага комплексу, зацікаўленых пад эгідай МАГАТэ ў затрыманні грашовых укладаў ў альтэрнатыўныя , экалагічна чыстыя віды энергіі. Міхаіл Андржеў за сваю дзейнасць мае 40 узнагарод з боку дзяржавы і праваслаўнае Царквы. Міхаіл Андрэеў - "ліквідатар". Ён выжыў і захаваў здароўе, хаця быў сярод тых першых соцень людзей, што ахвяравалі жыццё ў 1986 годзе. 26 красавіка - у моманце катастрофы - ён здолей у складзе групы патушыць 2-гі рэактар, які таксама ўяўляў пагрозу, ды й хіба большую, чым 4-ты. Ён расказвае, што тыя мінуты здаваліся вечнасцю, бо ён разумеў усю веліч небяспекі і цяпер, у памяць сяброў, што загінулі ці атрымалі хваробы дзеля чарнобыльскай навалы, абраў шлях праўды. Спадар Андрэеў расказвае:" Я быў перад тым перакананым атэістам. Але перажыты вопыт навучыў мяне многаму, вельмі многаму. Цяпер я ведаю, што ў Сусвеце ёсць нешта большае за чалавека".
Міхаіл папрасіў мастака Уладзіслава Гарэцкага напісаць Чарнобыльскую ікону. Патрыярх Маскоўскі і Усяе русі Алексій 2 блаславіў яе. Цяпер яна вандруе па Украіне для блаславенства Божага народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.