2006-04-24 13:52:31

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


55 Пераўтварэнне свету – асноўная задача і для нашага часу. Сацыяльная навука Царквы прапануе рашэнні, да якіх падводзяць знакі часу, і перад усім указвае на тое, што любоў людзей адзін да іншага, з пункту гледжання Бога, - гэта самы магутны інструмент змены, як на індывідуальным, так і на сацыяльным узроўні. Бо ўзаемная любоў, што мае дачыненне да бясконцай любові Божай, ёсць сапраўднай мэтай чалавецтва, гістарычнай і трансцэндэнтнай. “Таму, хаця зямны прагрэс трэба карпатліва адрозніваць ад узросту Каралеўства Хрыстовага, ён усё ж мае немалое значэнне для Каралеўства Божага, бо можа дапамагчы лепшаму ўладкаванню чалавечага грамадства”.
в) Новыя нябёсы і новая зямля
56 Абяцанне Божае і Уваскрасенне Езуса Хрыста абуджаюць у хрысціянах абгрунтаваную надзею на тое, што для ўсіх людзей падрыхтавана новае і вечнае жыллё, зямля, на якой знаходзіцца праўда (пар. 2 Кар 5, 1-2; Пётр 3, 13): “тады, пасля перамогі над смерцю, сыны Божыя ўваскроснуць у Хрысце, і ўсё пасеянае ў слабасці і тлену ператвараецца ў нятленне. Любоў і справы яе захаваюцца, і ад рабства марнасці вызвалена будзе ўсё стварэнне, створанае Богам дзеля чалавека”. Гэта надзея павінна не толькі не аслабляць, але стымуляваць уцягнутасць у працу ў рамках сучаснага света.
57 Падобныя даброты, як годнасць чалавека, братэрства і свабода, усе добрыя плады прыроды і нашай працы, распаўсюджаныя па зямле ў Духу Панскім і па Ягонаму запавету, ачышчаныя ад усялякай плямы, прасветленыя і ператвораныя, належаць Каралеўству праўды і жыцця, святасці і Божай Ласкі, любові і міра, якое Хрыстус перадасць Айцу і ў якім мы зноў іх набудзем. Тады для ўсіх прагучаць, у сваёй урачыстай праўдзівасці, словы Хрыста: “Прыходзьце, блаславёныя Айца Майго, атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету. Бо быў я галодны, і вы накармілі мяне; быў сасмаглы, і вы далі Мне піць; быў госцем і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да мяне. (….) Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменьшых, тое Мне зрабілі” (Мт 25, 34-36.40).
58 Поўная рэалізацыя чалавека, асягнутая дзякуючы дару Духа, выспевае ў гісторыі праз адносіны асобы з іншымі асобамі; гэтыя адносіны, у сваю чаргу, узыходзяць да дасканаласці дзякуючы таму, што людзі бяруцца рабіць свет лепшым у духу справядлівасці і згоды. Чалавечая дзейнасць у гісторыі сама па сабе значная і эфектыўная для канчатковага сцверджання Каралеўства, хаця ж яно і застаецца Дарам Божым, у поўні трансцэндэнтным. Гэта дзейнасць, з нагоды таго, што прасягнутая павагай да аб’ектыўнага парадка святовай рэчаіснасці і прасягнута праўдай і любоўю, робіцца інструментам для ажыццяўлення, усё больш поўнага і шчыльнага, справядлівасці і міра і папярэджвае ў сучаснасці абяцанае Каралеўства.
Робячыся падобным на Хрыста Збавіцеля, чалавек успрыймае сябе як стварэнне, пажаданае Богам і Iм на вякі абранае, пакліканае да Божай Ласкі і славы, ва ўсёй поўні таямніцы, да якой яно далучылася ў Езусе Хрысце. Падабенства Хрысту і сузіранне Ягонай Асобы ўсяляюць у хрысцьяніна нязгаснае імкненне папярэдзіць у гэтым свеце, у галіне міжчалавечых адносінаў, тое, што будзе рэчаіснасцю ў свеце канчатковым; таму хрысцьянін намагаецца даць ежу, піццё, адзенне, дах клопат і зносіны Пану, прыняць Пана, Які стукае ў дзверы (пар. Мт 25, 35-37).
г) Марыя і Яе “няхай будзе” Божай задуме любові.
59 Спадкаемца надзеяў Iзраільскіх праведнікаў і першая з вучняў Езуса Хрыста – Марыя, Яго Маці. Сказаўшы “няхай будзе” Божай задуме любові (пар. Лука 1, 38), ад імя ўсяго чалавецтва Яна прыймае ў гісторыю Божага Пасланца, Збавіцеля людзей: у спеве “Magnificat” абвяшчае прыйсце Таямніцы Збаўлення, прыйсце “Месіі галечных” (пар. Iсайа 11, 4; 61, 1). Бог Запавета, усхвалены Дзевай з Назарэта, ёсць Тым, Хто абвяргае моцных з пасадаў і ўзносіць пакорлівых, галодных надзяляе дабротамі, а багатых адпускае ні з чым, рассейвае напышлівых і захоўвае міласць да тых, што баяцца Яго (пар. Лука 1, 50-53). Далучаючыся да сэрца Марыі і чэрпая з глыбіняў яе веры, выказанай у словах Яе спева, вучні Хрыста пакліканы ўсё паўней аднаўляць у сабе “разуменне таго, што немагчыма аддзяліць праўду аб Боге, Які збаўляе, аб Боге як крыніцы ўсялякіх дароў ад дэманстрацыі Яго пераважаючай любові да галечных і пакорлівых. Гэта любоў, ухваленая ў “Magnificat”, потым набывае выяву ў словах і справах Езуса”. Марыя, у поўні залежачая ад Бога, уся накіравана да Яго ва ўзрушанасці веры, - “самая дасканалая ікона свабоды і вызвалення чалавецтва і космаса”.







All the contents on this site are copyrighted ©.