2006-04-24 14:23:51

"Хрысціянскі Блізкі Ўсход: армяне".
У Мілане так будзе называцца цыкл сустрэч
у культурным цэнтры "Армянскі дом".


Аб прысутнасці самай старажытнай афіцыйна хрысціянскай грамады - армянскай - у краінах мусульманскай большасці, аб важнасці гэтай гістарычнай з"явы для гісторыі чалавецтва гаворыцца ў кнігах "Энцыклапедыя армянаў Іраку" аўтара Жанетт Лазарьян і ў томе " Армянская грамада ў Сірыі і Іране" аўтара Пьетро Кукучьяна, прадстаўленне якіх адбылася на каталіцкую вербніцу. Прынагодна ў гэтым цэнтры ўрачыста адкрыецца й выстава.Экспанаты - старажытныя і сучасныя - раказваюць аб армянскай культуры і традыцыі, якую гэты народ пранёс не толькі праз гістарычныя выпрабаванні на радзіме, уключаючы камуністычны эксперымент, але і на дыяспары ў многіх краінах свету , не згубіўшы сваёй нацыянальнай і рэлігійнай тоесамасці. Праз тысячагоддзі - і пра гэта сведчаць удзельнікі канферэнцыі ў Мілане - армяне пранеслі вернасць Эвангеллю. Асобным пунктам праграм гэтых дзён у Армянскім доме будзе гутарка аб сімбалізме, у тым ліку і ісламскім.







All the contents on this site are copyrighted ©.