2006-04-20 14:20:17

Па ўсёй Італіі адзначваецца 20-годдзе Чарнобыльскай трагедыі.
Словамі "Дзеці Чарнобыля - таксама нашыя дзеці" азагалоўлены артыкул у каталіцкай газеце "Аввенірэ"(будучыня). Ягоны змест мы перакладезм асобна. Тэме Чарнобыля прысвечаны нацыянальныя тэле- і радыёпраграмы, а таксама інтэрнацыянальныя - нашага РВ.


Хочым дадаць, што дзясяткі асацыяцый, каталіцкіх і свецкіх, у першую чаргу, натуральна, міжнародная касцельная міласэрдная арганізацыя "Карітас " RealAudioMP3 праводзяць семінары, выставы , сустрэчы і канцэрты на карысць ахвяраў Чарнобыля, каб не забывалася чалавецтва аб наступствах, якія трываюць стагоддзямі і адгукаюцца праз некалькі пакаленняў. Так, заўтра ў палацы Святога Каліста , у славутай рымскай зоне Трастэверы , на ініцыятыву Папскай рады "Справядлівасць і мір" у сядзібе гэтай дыкастэрыі пройдзе міжнародны семінар па Чарнобылі: аб спецыфічных наступствах ў плане ўплыву на здароўе людзей і на навакольнае асяроддзе , а таксама аб перспектывах сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі на забруджаных тэрыторыях Украіны, Беларусі і Расіі.
Што тычыцца тэмаў, геаграфічна блізкіх да нас, прынагодна скажам яшчэ , што ў Капітоліі, дзе мэрыя горада Рыму - на славутым халме, з якога Вечны горад пачынаўся, таксама ў гэтую пятніцу адбудзецца навуковая канферэнцыя гістарычных студыяў "Ад Рыму да 3-га Рыму". З дакладам "Дактрына Рускай Праваслаўнай Царквы па праблеме вайны і міра" выступіць акадэмік з Маскоўскай багаслоўскай Акадэміі спадар Уладзіслаў Зіпін. Разам з мэрыяй сустрэчу зарганізаваў ужо ў 26 раз на Дзень горада сталічны універсітэт " Ля Сапьенца" (веды): 23 красавіка Рым адзначае 2762 год з дня заснавання царамі Ромулам і Рэмам, якіх на берагах Цібру выкарміла ваўчыца - усе гэтыя гады сімбаль Вечнага гораду.







All the contents on this site are copyrighted ©.