2006-04-19 14:55:25

Агульная аўдыенцыя ў сераду 19 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 15 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Дададзім толькі, што сёньня мінае першая гадавіна ад выбару кардынала Ратцынгэра на Пятровую Сталіцу ды сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьцяціў падзяцы Богу за ягоны выбар на Пятровую Сталіцу,сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Жадаў-бы разам з вамі падзякаваць Госпаду, які дакладна год таму назад, паклікаў мяне служыць Касьцёлу як Наступніку Сьвятога Пятра. Прашу, каб пастаянна мяне суправаджаў ды прыходзіў з незаступнаю дапамогаю.
Мінуў ужо год часу ад дня, ў якім у нечаканы і няспадзяваны для мяне спосаб, кардыналы сабраныя на Канкляве пажадалі выбраць мяне працягваць працу сьвятой памяці, ўмілаванага Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
Падчас інаўгурацыі Пантыфікату я сказаў- працягваў Сьвяцейшы Айцец- што паглыбляецца ў мяне сьвядомасьць таго, што я не сам. Не мушу несьці сам таго, чаго па-сутнасьці не быў-бы ў стане сам паднесьці. Мне неабходным зьяўляецца Божая падтрымка і апека. Неацэнным дарам зьяўляецца вашая, дарагія прыяцелі- зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў на Плошчы Сьвятога Пятра—блізкасьць, памяркоўнасьць, малітва і любоў.
Кожнага з вас прашу- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16—каб вы не спынялі падтрымліваць мяне, выпрошваючы ў Бога таго, каб дазволіў мне быць лагодным і стойкім пастырам Ягонага Касьцёла.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.