Свяцейшы Айцец назначыў новага біскупа для Казахстану
8 красавіка Папа Бенедыкт XVI° назначыў а.Атаназія Шнайдэра, канцлера курыі Карагандзінскай
дыяцэзіі і выкладчыка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Карагандзе, дапаможным біскупам
згаданай дыяцэзіі. Айцец Атаназій нарадзіўся 7 красавіка 1961 года ў г.Такмак
(Кіргізія). У 1972 годзе сямья Шнайдераў выехала ў Германію. Скончыўшы школу ў 1982
годзе, Атаназій Шнайдэр паступіў у навіцыят Канонікаў Святога Крыжа ў Фатіме (Партугалія).
Вывучаў тэалогію ў Рыме і Бразіліі. 25 сакавіка 1990 года склаў святарскія шлюбы.
У 1997 годзе атрымаў ступень доктара патрыстыкі. З 1999 года служыць у Казахстане
дзе быў парахам парафіі св.Анёла ў мястэчку Маладзёвае.