2006-04-18 13:23:26

Папа Бэнэдыкт 16 у Кастэльгандольфо


Пасьля абеду, ў нядзелю 16 красавіка, Сьвяцейшы Айцец прыбыў да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо на кароткі адпачынак. Тут ў панядзелак 17 красавіка, а паўдні, адгаварыў з вернымі малітву “Каралева Неба”, якая ў вялікодны пэрыяд заступае малітву “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове да вернікаў Папа прыпомніў, між іншым, што ў аўторак 18 красавіка міне роўна 500 гадоў ад моманту, калі Папа Юліян ІІ паклаў краевугольны камень пад новую Базыліку Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 выказаў удзячнасьць сваім папярэднікам і мастакам, якія прычыніліся да ўзьнікненьня такой прыгожай сьвятыні, якою захопліваецца ўвесь сьвет.
Сьвяцейшы Айцец застанецца ў сваёй летняй рэзыдэнцыі да найбліжэйшае суботы. Не зьменіць гэта парадку агульных аўдыенцый. На сустрэчу з пілігрымамі Папа прыляціць у сераду 19 красавіка ў Ватыкан верталётам. Затым у пятніцу 21 красавіка прыйме ўдзел у Рыме ў спэцыяльным канцэрце з нагоды “народзін гораду”.








All the contents on this site are copyrighted ©.