Старонкі з Кампеніума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.
IV. Задума Божая і місія Царквы а) Царква, знак і абарона трансцындэнтнасці чалавечай
асобы 49 Царква ёсць супольнасцю тых, хто пакліканы Уваскрослым Езусам Хрыстом
і накіроўваецца за Iм, - “знак і абарона трансцындэнтнасці чалавечай асобы”. Яна
“складае ў Хрысце сваеасаблівую таямніцу – значыць знак і інстумант – глубокай еднасці
з Богам і еднасці ўсяго чалавечага рода”. Місія Царквы – абвяшчаць і перадаваць людзям
збаўленне, ажыццяўлённае ў Езусе Хрысце, якое Ён называе “Каралеўствам Божым” (пар.
Марк 1, 15): гэта суполка людзей з Богам і паміж сабой. Мэта збаўлення, Каралеўства
Божае, распаўсюджваецца на ўсё чалавецтва і будзе асягнута за межамі гісторыі, у Богу.
Царква атрымала “місію абвяшчаць і арганізоўваць Каралеўства Хрыстовае і Божае сярод
усіх народаў і робіцца парасткам і пачаткам гэтага Каралеўства на зямлі”. 50 Царква
канкрэтным чынам прысвячае сябе служэнню Каралеўству Божаму, перад усім, абвяшчаючы
Эвангелле збаўлення і збіраючы новыя хрысціянскія суполкі. Акрамя таго, яна “служыць
Каралеўству, распаўсюджваючы ў свеце “эвангельскія каштоўнасці”, якія з’яўляюцца выявай
Каралеўства і дапамагаюць людзям прыняць задуму Божую. Такім чынам, верна, што пачаткі
Каралеўства магчыма знайсці і за межамі Царквы, ва ўсім чалавецтве – бо яно жыве “эвагельскімі
вартасцямі” і адкрываецца дзеянню духа, Які дышыць, дзе і як хоча (пар. Ян 3,
8). Але трэба адразу ж дадаць, што гэта зямное вымярэнне Царквы аказваецца непоўным,
калі не яб’яднанае з Каралеўствам Хрыстовым, якое прысутнічае ў Царкве і накіраванае
да эсхаталагічнай поўні”. Адсюль вынікае, у прыватнасці, што Царква не змешваецца
з палітычнай суполкай і не звязана ні з якой палітычнай сістэмай. Сапраўды, палітычная
грамадства і Царква, кожны ў сваёй галіне, незалежныя і аўтаномныя адзін ад іншага
і абодва “служаць, хаця ж і на розных падставах, асабістаму і грамадскаму пакліканню
тых самых людзей”. Болей за то, магчыма сцвердзіць, што розніца паміж рэлігіяй і палітыкай
і прынцып рэлігійнай свабоды ўяўляюць сабой спецыфічнае асягненне хрысціянства, надзвычай
важнае ў гістарычным і культурным плане. 51 Iдэнтычнасці і місіі Царквы ў свеце,
згодна Божай задуме, здзейсненай у Езусе, адпавядае збаўчая і эсхаталагічная мэта,
якая ў поўні можа быць асягнута толькі ў наступным стагоддзі. Менавіта таму Царква
прапануе асаблівы і незаменны ўклад – клопат, які абуджае яе ачалавечыць сямью людзей
і гісторыю і ўставаць, нібыта бастыён, супраць усялякай таталітарнай спакусы, указвачы
чалавеку на цэласнае і канчатковае пакліканне. Распаўсюджваннем Эвангельскіх праўдаў,
Божай Ласкай таямніцаў і вопытам братэрскіх зносінаў Царква “лечыць і ўзвышае годнасць
чалавечай асобы, узмацняе згуртаванасць чалавечага грамадства і напаўняе штодзённую
дзейнасць людзей больш глыбокім сэнсам і значэннем”. Такім чынам, на ўзроўне канкрэтных
гістарычных працэсаў наступ Божай Царквы немагчыма адрозніць у перспектыве ад якой-небуць
пэўнай і канчатковай сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай арганізацыі. Хутчэй, аб
ім сведчыць развіццё чалавечай сацыяльнасці, якое служыць людзям асновай для дасягнення
цэласнасці, справядлівасці і салідарнасці, у духу адкрытасці Трансцэндэнтнаму – крытэрыю
канчатковай самарэалізацыі асобы. б) Царква, Каралеўства Божае і аднаўленне сацыяльных
адносінаў. 52 Бог у Хрысце адкупае не толькі асобнага чалавека, але і сацыяльныя
зносіны паміж людзьмі. Як вучыт ап. Павел, жыццё ў Хрысце раскрывае ў поўні і
па-новаму ідэнтычнасць і сацыяльнасць чалавечай асобы ў іх канкрэтных праявах у гістарычным
плане: “Бо ўсе вы сыны божыя па веры ў Хрыста Езуса; усе вы, у Хрысце прыняўшыя Хрост,
да Хрыста навярнуліся. Няма ўжо юдэя, а ні паганіна; няма раба, а ні свабоднага;
няма мужскога пола, а ні жаночага: бо ўсе вы адзінае ў Хрысце Езусе (Гал 3,
26-28). У гэтай перспектыве царкоўныя суполкі, скліканыя навіной Езуса Хрыста і сабраныя
ў Духу Святым вакол Уваскрослага (пар. Мт 18, 20; 28, 19-20; Лк 24,
46-49) уяўляюць сабой абшару звароту, сведчання і місіі і каталізатар адкуплення і
пераўтварэння сацыяльных адносінаў. Хрыстовае Эвангелле натхняе вучняў крочыць у будучыню,
аднаўляючы ўзаемныя адносіны. 53 Не дадзена раз і на заўсёды канкрэтных указанняў,
якім павінна быць пераўтварэнне сацыяльных адносінаў, што адпавядае патрабаванням
Божага Каралеўства. Хутчэй размова ідзе аб заданні, даручаным хрысціянскай суполцы,
якая павінна над ім працаваць і яго выконваць, чэрпаць у Эвангеллі натхненне для разважанняў
і практычных дзеянняў. Той жа Дух Божы, Які вядзе Божы люд і разам з тым напаўняе
сусвет, час ад часу натхняе на новыя і сваечасовыя рашэнні людзей адказных і творчых,
грамаду хрысціянаў, уключаную ў свет і гісторыю і таму адкрытую да дыялогу з усімі
людзьмі добрай волі ў супольных пошуках зерняў праўды і свабоды, што пасеяны на шырокім
полі чалавецтва. Дынаміка гэтага аднаўлення павінна быць надзейна прывязаная да нязменных
прынцыпаў натуральнага закона, упісанага Богам Творцай у кожнае стварэнне (пар. Рым
2, 14-15) і абдоранага эсхаталагічным святлом праз Езуса Хрыста. 54 Езус
Хрыстус адкрывае нам, што “Бог ёсць любоў” (1 Ян 4, 8), і вучыць, што “асноўны
закон чалавечай дасканаласці – а значыць, і пераўтварэння свету – ёсць новым запаветам
любові. Таму для тых, хто верыць у Боскую любоў, Ён сцвярджае, што шлях любові
адкрыты ўсім людзям і намаганні па ўсталяванню агульнага братэрства не дарэмныя”.
Гэты закон закліканы зрабіцца канчатковай мэтай і правілам дынамікі адносінаў паміж
людзьмі. Iнакш кажучы, гэта тая самая таямніца Бога, трынітарнай Любові, якая вызначае
значэнне і каштоўнасць асобы, сацыяльнасці і чалавечага дзеяння ў свеце, бо яна была
адкрыта і перададзена чалавецтву праз Езуса Хрыста, у Яго Духу.