2006-04-15 16:22:25

Мы праходзім яго побач Збаўцы нашага, што крывёю ранаў Сваіх душэўных працягвае адмываць нас з граху.
Сёлетняе настаўленне стварыў арцыбіскуп Анжэло Камастрі. А летась словамі:"Колькі бруду наўкол, нават у самой нашай Царкве" цяперашні Папа - тады кардынал Язэп Ратцынгер - пранікнуў у сумленні вернікаў і усіх людзей добрай волі. Цяпер упершыню Бенедыкт 16 пранёс крыж вакол Рымскага Калізея - ад стагоддзяў сімбалічнай Галгофы мучанікаў і праведнікаў.
Разам услухаемся ў словы цяжкага і ачышчальнага роздуму


RealAudioMP3 "Езус,ўвайшоўшы ў гэтую, скажоную грахом, гісторыю дабраахвотна, наўмысна аддаўся прыгнёту і гвалту нашых правінаў.Вось чаму, углядаючыся зараз у Езуса, расплюшчваем вочы і бачым, наколькі спусташальнаю ёсць сіла граху. Як ёсць хворым род чалавечы, значыцца мы - ты ды я!
І тут жа побач - другая яскравая праўда: Ісус адказвае на нашу ганарыстасць - паслухмянствам, на нашу ўседазваляльнасць - ціхасцю, на нашу нянавісць - любоўю даравальнаю.
Крыж - гэта падзея, праз якую ЛЮБОЎ БОЖАЯ ўваходзіць ў нашу гісторыю людзей, набліжваецца да кожнага і дорыць гаючы і выратавальны вопыт!
Нельга пакінуць тут незаўважальным і тое, што ад самога пачатку свайго навучальнага паслугоўвання Езус кажа пра "сваю гадзіну", пра момант, дзеля якога прыйшоў,..які радасна вітае, гукаючы напачатку сваіх мукаў:"Надыйшла гадзіна!"
Укрыжаваны дзеля нас. Паміраючы, Ісус занурыўся ў трагізм смерці настолькі, наколькі яна шчыльна складзеная з нашага граху. Але самое змярцвенне Ён напоўніў любоўю - значыцца, Божаю прысутнасцю. Дык смерцю Хрыста пераможаная смерць, бо Хрыстус напоўніў акт смерці моцаю супрацьстаўлення граху, які парадзіў смерць. Езус напоўніў яе любоўю!
І мы ўсе маем сувязь са смерцю Хрыста праз нашы веру і хрост; праз сувязь з містэрыяй Любові, дзякуючы якой Хрыстус пераўзышоў і перамог яе. Гэтак жа і для нас пачынаецца дарога звароту да Бога, якая ў тым выпадку закончыцца нашаю смерцю ў любові, калі будзе перажываная ў Хрыстусе і з Хрыстом.
Царква найберажліва перахоўвае памяць аб гэтае падзеі.Так, у вызнаванні кредо - Сімбаля Веры - сцвярджае, што "Сын Божы ўцелавіўся ад Духа Святога праз Марыю Дзеву, ды стаўся чалавекам." І адразу за гэтым журбуе аб ім:"Укрыжаваны жа за нас пры Пантційскім Пілаце, і цярпеў, і быў пахаваны, і ўваскрос на трэці дзень, як сказана ў Пісанні".
Калі ты следуеш зараз Крыжовым шляхам, дазволь жа ісці поруч і весці цябе Беззаганнай Дзеве Марыі! Прасі ад Яе кроплю паслухмянства, крыху ейнай ціхасці,-
каб Любоў Хрыста Укрыжаванага ўвайшла ў цябе і перарабіла тваё сэрца на меру і падабенства Божага сэрца.
Грэх - і гэта нястомна паўтарае Біблія - па сутнасці сам сабе карае. Прарокі папярэджваюць аб акамяненні сэрца, што нараджае вялізную слепату. Дык занядбоўваецца сур'ёзнасць граху і неабходнасць прызнавання яго. Ерамія кажа: "Ад мала да вяліка кожны аддаецца карысталюбству, ад прарока да святара - усе дзейнічаюць хлусліва. Загойваюць раны народа майго легкадумна , кажучы:"Мір,пакой", а міра ж няма! Ці саромяцца, робячы брыдкасці? Не! Аніколькі не саромяцца і не чырванеюць."
Дзве галоўныя праўды ўраджваюць нас, хто ідзе гэтым Хросным пуцём. Відавочнасць вялізнасці моцы граху і цвёрдае перакананне ў гаючае сіле Любові Божае.
Добрага шляху!
Пасля праходжання пад цяжкім крыжам гісторыі людзства папа Бенедыкт 16 падвынікаваў гэты свой першы на чале Сусветнае Царквы Крыжовы шлях, словамі абадзёрваючага вызначэння:
Віа Кручіс - для тых, хто прымае ўдзел - гэта шлях міласэрднасці.Ён ня ёсць з'яваю мінулага,але пранікае прастору і час...








All the contents on this site are copyrighted ©.