2006-04-14 13:45:41

У Рыме 19 красавіка - вялікае свята праваслаўных.
Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыла
асвяціць першую рускую царкву,будаваную ў Вечным горадзе.


А першая Боская літургія ў новым культавым будынку Рускай Праваслаўнай Царквы, хаця яшчэ й незавершаным, пройдзе на праваслаўную Пасху, 23 красавіка 2006 года. Першы камень быў закладзены ў 2001 годзе. Храм будуецца на тэрыторыі, што належыцца да маёнку Пасольства Расіі ў Італіі, так званай віллы Абамелек -, па прозвішчы перадапошняга гаспадара маёнка.
Італьянская каталіцкая газета "Будучыня"( "Аввенірэ"), змяшчаючы паведамленне аб гэтым, прыводзіць словы епіскапа Егор'еўскага Марка, намесніка мітрапаліта Кірылы, аб тым, што гэтую ініцыятыву па будаўніцтву рускага храму віталі як ватыканскія, так і італьянскія ўлады ."Вельмі цяжка атрымаць дазвол на новае будаўніцтва ў гістарычных зонах Рыму. Але Патрыярх Алексій 2 і міністр замежных спраў РФ Лаўроў знайшлі паразуменне з ватыканскім і італьянскім бакамі."
(Дададзім, што расійская рэзідэнцыя знаходзіцца у непасрэднай блізкасці ад Ватыкану, практычна, за плячыма базілікі Святога Пятра).







All the contents on this site are copyrighted ©.