2006-04-14 12:15:23

У Iндыі урачыста адкрыта статуя Яну Паўлу II°.


2 красавіка ў місіі Бесант Нагар, што на поўдні Iндыі, была ўрачыста адкрыта 7-метровая статуя Яна Паўла II°. Адкрыццё помніка было прымеркавана да гадавіны смерці Свяцейшага Айца. Аўтарам статуі ёсць вядомы мясцовы скульптар Шіхан Хуссаіні.
Кампазіцыя, зробленая з бронзы і бетона, уяўляе Яна Паўла II°, які стаіць на вяршыні лесвіцы з 29 прыступкаў. Аўтар паясніў, што тры верхнія прыступкі сымвалізуюць тры фазы жыцця Папы-нябожчыка: час да абрання яго на Пасад св.апостала Пятра, час пантыфікату і шлях да святасці.
Iншыя 26 прыступкаў сымвалізуюць гады пантыфікату. Правай рукой Ян Павел II° бласлаўляе свет, а ў левай трымае крыж з глобусам, з якога ўзлятае голуб.
Гадавіна смерці Свяцейшага Айца была адзначана ў многіх гарадах Iндыі. А ў Нью-Дэлі вернікі розных рэлігій сабраліся ў каталіцкай катэдры, каб асаблівым чынам ушанаваць служэнне Яна Паўла II°.







All the contents on this site are copyrighted ©.