2006-04-13 12:37:27

Упершыню за паўстагоддзе кубінскім
каталіцкім біскупам дазволена звяртацца
да сваёй паствы і ўсіх людзей добрае волі па
дзяржаўным радыё.


Асабліва моцныя намаганні для атрымання дзяржаўнай трыбуны - мікрафонаў Гаванскага радыё - прыклаў біскуп Эмільё Арангурэн.З нагоды пачатку Страстной Седзьміцы ён данёс словы надзеі і суцяшэння народу Кубы." Я ведаю, што вы маеце ў іх патрэбу, - зазначыў біскуп Эмільё.-Калі вы трымаеце ў руках ружанцовыя пацеркі ці глядзіце на укрыжаванага Хрыста,..зірніце па-новаму на вашую веру ў Яго. Прыклікаю вас!"- вось якія словы прагучалі на Вербніцу ў радыётрансляцыі , што трывала толькі 12 мінут . На гэтым Святым тыдні бікуп мае таксама гэткі адрэзак часу для звароту да вернікаў з пастырскім словам . "Калі я адведваю пакутных, хворых, старых, знямоглых і галечных, - расказвае кубінскі пастыр,- я разумею. што большасць слухае замежныя радыё. Прага слова маецца. Іхная вера мае патрэбу ў рэлігійных пасланнях,"-сцвярджае Ягоная Экселенцыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.