2006-04-12 13:58:24

"Папа Ян павел 2 агарнуў абдымкамі ўсіх людзей,
не пазіраючы на іхнюю веру"- упэўнены Рэдактар
тэлеканала Аль-Джазіра.


Спадар Імад Эль Атраш , загадчык Брусэльскай рэдакцыі арабскага тэлеканала, зрабіў такое выказванне ў Рыме, удзельнічаючы ў Кангрэсе з нагоды гадавіны смерці польскага папы ў Грыгарыянскім папскім універсітэце."Ён быў Папаю не толькі для католікаў,.. і гэта вылучала асобу Яна Паўла 2 па-за рамкі Царквы, пераўтвараючы яго, - зазначыў арабскі журналіст, - у проста таты для ўсіх".
Цікава, што арганізатарам Кангрэса сталася Італьянская свецкая тэлекампанія РАЙ. Задача ўдзельнікаў і была падсумаваць надзвычайны вопыт кіразніка сусветнае Царквы. які стаўся феноменам чалавечнасці для ўсіх катэгорый ,незалежна ад веравызнання, нацыі. узросту - Папа стаўся сумленнем эпохі. дык, разам з іншымі сведчаннямі. якія імкнуліся замацаваць гэты вопыт выхаваўчага ўплыву вялікага простага чалавека, які, ідучы да Бога, узняўся на Пятровы пасад, каб пазнаёміцца з самым малым з чалавечых дзяцей на гэтай планеце. каб кожнага паклікаць на дарогу Дабра і Праўды, дык хто мае вушы - пачуў, хто мае вочы - пабачыў...
Рэдактар Аль-Джазіры спадар Імад Эль Атраш, пырпамінаючы уласныя ўраджанні , сказаў:"Ён тады здаўся мне вельмі чалавечным, блізкім. калі, пачынаючы свой пантыфікат, сказаў па-італьянску:-Калі я зраблю памылку,вы паправіце мяне.(Маюцца на ўвазе першыя словы пасля канклаву 1979 году, калі сабраным на плошчы Святога Пятра Рымлянам прадстаўлялі новага, польскага Папу).
"Гэта прагучала так шчыра і востравумна. што перагарнула ўсіх. Папа, які ёсць лідарам веруючых хрысціянаў, адразу дазволіў ім усім весці сябе, каб лепш разумець і лепш кіраваць імі",- сказаў мусульманскі журналіст.







All the contents on this site are copyrighted ©.