2006-04-12 14:02:36

Агульная аўдыенцыя ў сераду 12 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 14 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў Пасхальнаму Трыдуму ( тром апошнім дням перад Вялікаднем), сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Заўтра пачынаецца Пасхальнае Трыдуум. Вялікі Чацьвер гэта дзень ўстанаўленьня Эўхарыстыі, Сакраманту Сьвятарства ды прыказаньня братэрскае любові. Гэтага дня сьвятары аднаўляюць свае абяцаньні, асьвячаюцца алеі, катэхумэны, хворыя ды крыжма.
Вялікая Пятніца гэта дзень сьмерці Хрыста, ўвекавечвае таямніцу нашага збаўленьня. Мы будзем абмяркоўваць мукі Госпада- працягваў Сьвяцейшы Айцец - будзем абажаць Крыж.
Вялікая Субота гэта дзень ў якім Касьцёл духоўна спалучаецца з Балючаю Маці, трываючы на малітве пры магіле Госпада. Ноччу пачнецца Урачыстая Пасхальная Вігілія ( Чаканьне) Уваскрасеньня Хрыста, з аднаўленьнем абьяцаньня Сьвятога Хросту і радаснага Аллелюя.
Уключымся ў гэтую радасць- сказаў на заканчэньне сваей катахэзы Папа Бэнэдыкт 16- абвяшчаючы сьвету, што Хрыстос перамог сьмерць, ўваскрос.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.