2006-04-11 14:17:07

У гэтым годзе Папа не зверніцца да святароў з пасланнем на Вялікі Чацвер.


Спыняючы традыцыю свайго папярэдніка, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° у гэтым годзе не будзе пісаць паслання да святароў усяго свету на Вялікі Чацвер. Аб гэтым паведаміў а. Чыро Бенедеттіні, памочнік дырэктара Ватыканскай прэс-службы.
У 1979 годзе Папа Ян Павел II° пачаў пісаць пасланні на Вялікі Чацвер у знак свайго асаблівага клопату аб святарстве і аб праблемах святарскага служэння.
У гады пантыфікату Папы Вайтылы пасланні тычыліся такіх тэмаў, як святарскія пакліканні, маральны стан духоўных асобаў, духоўнасць і цэлібат. Апошнее пасланне Яна Паўла II° да святароў было прысвячана важнасці Эўхарыстыі. Папа-нябожчык падпісаў яго за тры тыдня да сваёй смерці.
Згодна з традыцыяй, якая падкрэслівае вузы паміж служэннем Папы і пастырскім служэннем мясцовых святароў, Бенедыкт XVI° узначаліць Святую імшу ў Вялікі Чацвер, пад час якой будзе здзейснены рыт асвячання алея. На працягу першага года пантыфікату сучасны Папа ўдзельнічаў у некалькіх спатканнях з групамі святароў, пад час якіх яны мелі магчымасць паразмаўляць са Свяцейшым Айцом, задаць цікавячыя іх пытанні.







All the contents on this site are copyrighted ©.