2006-04-11 14:10:44

Студэнты з "УНІВ" 2006 ў Папы Бэнэдыкта 16


У панядзелак 11 красавіка Сьвяцейшы Айцец сустрэўся са студэнтамі з розных краін сьвету, якія ўдзельнічаюць у Кангрэсе УНІВ. Штогоду ў Вялікі Тыдзень яго арганізуе ў Рыме пралатура Опус Дэі. На сустрэчу з Папам прыбыло ў Ватыкан больш за 3,5 тысячаў студэнтаў. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 спаслаўся да тэмы сёлетняе сустрэчы, якою ёсьць культура і сродкі масавай інфармацыі.
Мы мусім, на жаль сьцвердзіць, што не заўсёды у нашых часах новыя тэхналогіі і сродкі масай інфармацыі- сказаў Папа- спрыяюць міжчалавечым адносінам, шчыраму дыялогу, прыязьні паміж людзьмі. Не заўсёды дапамагаюць весьці ўнутранае жыцьцё ды паглыбляць адносіны з Богам. Для вас, як добра ведаю- зьвярнуўся Папа да прысутнае моладзі- прыязьнь ды кантакты з другімі, асабліва з равесьнікамі, становяць важную частку штодзённага жыцьця. Неабходным зьяўляецца тое, каб вы прызнавалі Ісуса за аднаго з вашых найдаражэйшых прыяцеляў- нават за першага з іх. Тады ўбачыце- сказаў на заканчэньне Папа- што прыязьнь з Ім давядзе вас да адкрыцьця на другіх, якіх прызнаеце за братоў. Бэнэдыкт 16 заахвоціў таксама моладзь да разьвіваньня прыязьні з Ісусам цераз часьцейшае прыйманьне Сьвятых Сакрамантаў, асабліва пакуты і Эўхарыстыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.