2006-04-10 13:11:17

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


43 Немагчыма любіць бліжняга, як самаго сябе, і мець гэту любоў без цвёрдай і трывалай рашучасці бараніць дабро ўсіх і кожнага, бо ў сапраўднасці ўсе мы адказныя за ўсіх. Згодна з навукаў Сабора, «павага і любоў павінны распаўсюджвацца таксама і на тых, хто ў пытаннях сацыяльных, палітычных і нават рэлігійных думае ці дзейнічае не так як мы, бо, чым глыбей мы будзем з гуманнасцю і любоўю разумець іх вобраз думання, тым лягчэй нам будзе ўступіць з імі ў зносіны». На гэтым шляху неабходна Божая Ласка, якую Бог дае чалавеку, дапамагаючы яму пераадольваць неўдачы, вырываючы Яго са спіралі ілжы і гвалту, падтрымліваючы Яго і заахвочваючы плесці, з вечна аднаўляемай падрыхтаванасцю, сеціва сапраўдных і шчырых адносінаў з падобнымі сабе.
44 Таксама і адносіны з створаным сусветам і розныя тыпы дзейнасці, якія чалавек мае, клапоцячыся аб сабе і змяняючы сябе, штодзённа пакутуюць ад пыхі і безладнай любові чалавека да сябе і павінны быць ачышчаны і даведзены да дасканаласці праз крыж і ўваскрасенне Хрыста: «чалавек, збаўлены Езусам і зрабіўшыся новым стварэннем у Святым Духу, можа і павінен любіць усё тое, што стварыў Бог. Ён прыймае ўсё ад Бога, разглядаючы і ўшаноўваючы ўсё гэта як паходзячае з рук Божых. Аддаючы за гэта падзяку Богу, ён, карыстаючыся і маючы галечу ў свабодзе духа, прыходзіць да сапраўднага валодання светам, нічога не маючы, Але валодаючы ўсім. «Усё ваша; вы ж – Хрыстовыя, а Хрыстус – Божы» (1 Кар 3, 22-23)».
г) Трансцэндэнтнасць збаўлення і аўтаномія зямных спраў.
45 Езус Хрыстус ёсць Сынам Божым, які стаўся чалавекам, у Якім і дзякуючы Якому свет і чалавек асягаюць сапраўднай і поўнай праўды аб сабе. Таямніца бясконцай блізкасці Бога да чалавека – здзейсненая ва Уцелаўленні Езуса Хрыста, які дайшоў да пакінутасці на крыжы і да смерці, - паказвае, што, калі мы разглядаем чалавечую натуру ў святле задумы Бога і жывем у зносінах з Iм, яна ўмацоўваецца і вызваляецца па сваёй сутнасці, асягаячы той свабоды, якая ёй належыць. Удзел у сыноўскім жыцці Хрыста, які зрабіўся магчымым дзякуючы Уцелаўленню і пасхальнаму дару Духа, не толькі не прыгнятае, але вызваляе сапраўдныя і аўтаномныя характэрыстыкі і самасвядомасць чалавека ва ўсіх іх выявах.
Гэта перспектыва арыентуе на адпаведнае бачанне зямных спраў і іх аўтаноміі, дакладна акрэсленае ў дакументах II° Ватыканскага сабора: «Калі пад аўтаноміяй зямных спраў мы разумеем, што ўсё створанае, у тым ліку і грамадства, мае ўласныя законы і ўласныя каштоўнасці, якія чалавеку належыць паступова пазнаваць, ужываць і накіроўваць, то патрэба ў такой аўтаноміі аказваецца дастаткова справядлівай: Яна адпавядае… воле Творцы. Бо, калі зыходзіць са стану самога стварэння, усё, што існуе надзелена моцай, сапраўднасцю, уласнымі законамі і парадкамі, якія чалавек павінен паважаць, прызнаючы метады, што мае навука і тэхніка.
46 Бог і чалавек знаходзяцца не ў канфлікце, але звязаныя адносінамі любові, і ў іх мір і плён чалавечай дзейнасці ў свеці выступаюць як дары, якімі абменьваюцца Айцец і дзеці, а таксама дзеці паміж сабой, у Хрысце Езусе: у Iм і дзякуючы Яму свет і чалавек узыходзяць да ўласнага і пачатковага сэнсу. Ва універсальным бачанні Божай любові, якая ахоплівае ўсё існае, Сам Бог падаецца нам у Хрысце як Айцец і Той, што дае жыццё, а чалавек – як той, хто ў Хрысце прыймае ад Бога як дар, у пакоры і свабодзе, і сапраўды мае ўсё, калі ўсялякую рэч успрыймае, як Божую, зыходзячую ад Бога і да Бога накіраваную. У гэтым сэнсе II° Ватыканскі сабор вучыць: «Калі пад словамі «аўтаномія зямных рэчаў» маецца на ўвазе, што створаны свет не залежыць ад Бога і чалавек можа карыстацца ім, не суадносячы Яго з Творцай, то кожны, хто прызнае Бога, разуме, у якой ступені з'яўляюцца падобныя погляды безпадстаўнымі, бо без Творцы стварэнні робяцца нічым».
47 Чалавечая асоба, у самой сабе і ў сваім пакліканні, перакрочвае межы створанага сусвету, грамадства і гісторыі: канчатковая мэта чалавека – Сам Бог, Які адкрыў Сябе людзям, каб запрасіць і ўвесці іх у зносіны з Сабой: «Чалавек не можа аддаць сябе толькі чалавечаму сэнсу, абстрактнаму ідэалу, ілжывай утопіі. Як асоба ён можа сябе аддаць іншай асобе ці асобам, а ў рэшце рэштаў – Богу, Які падарыў яму быццё і толькі Ён Адзіны можа ў поўні прыняць такі дар». Таму «чалавек адхілены, калі ён адмовіцца выйсці за ўласныя межы і жыць, аддаючы сябе і ствараючы сапраўды чалавечае грамадства, накіраванае да канчатковай, найвышейшай мэты, значыць да Бога. Грамадства адхілена, калі формы сацыяльнай арганізацыі, вытворчасці і ўжытку перашкаджаюць такой самааддачы і салідарнасці».
48 Сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя структуры не могуць і не павінны маніпуліраваць асобай, бо кожны чалавек вольны зрабіць свой выбарна карысць сваёй канчатковай мэце. З іншага боку, кожнае культурнае, сацыяльнае, эканамічнае і палітычнае дасягненне, у якім гістарычна адбіваюцца сацыяльнасць чалавека і ягоная дзейнасць па пераўтварэнню сусвету, трэба заўсёды разглядаць і як адносную і часовую з'яву, «бо мінае вобраз свету гэтага» (1 Кар 7, 31). Гэта эсхаталагічная адноснасць: чалавек і свет крочаць насустрач уласнаму канцу, значыць выкананню іх лёсу ў Богу; і багаслоўская адноснасць, бо ёсць дарам Божым, пры пасрэдніцтве якога выконваецца канчатковы лёс чалавецтва і ўсяго ствартэння, бясконца пераўзыходзіць магчымасці і чаканні чалавека. Усялякае таталітарнае бачанне грамадства і Дзяржавы і ўсялякая свецкае ідэялогія прагрэса супярэчаць агульнай праўдзе аб чалавечай асобе і Божай задуме аб гісторыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.