2006-04-10 14:59:29

Родны дом Яна Паўла II° стаў уласнасцю Кракаўскай арцыдыяцэзіі.


Дом, у якім нарадзіўся Ян Павел II° у 1920 годзе, быў набыты мясцовым прадпрыймальнікам Рышардам Краўзэ і перададзены Каталіцкай Царкве ў Польшчы. Цэрымонія перадачы адбылася напярэдадні першай гадавіны з дня смерці Папы Вайтылы.
Да гэтага дом належаў амерыканцу Рону Баламуту. Плануецца, што будынак як быў так і застанецца музеям. Цяпер яго штодзённа наведваюць каля 5 000 чалавек. Кошт, за які быў набыты будынак, не паведамляецца, але вядома, што на аўкцыёне мінулага года ён склаў 1 мільён даляраў ЗША.
Каталіцкай Царкве таксама належыць і дом, у якім нарадзіўся і сучасны Папа Бенедыкт ХVI°. Мяркуецца, што ён таксама будзе зроблены музеем, хаця ж дакладная дата не называецца. Дом Язэпа Рацынгера быў набыты Царквой у снежні мінулага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.