Заява Галоўнага рабіна Франціі з нагоды гадавіны смерці Яна Паўла II°.
Адзін з нумараў уплывовай французскай каталіцкай газеты “Круа” быў прысвячаны памяці
Папы Яна Паўла II°. Сярод розных матэрьялаў, змешчаных на старонках газеты, ёсць і
артыкул Галоўнага рабіна Франціі Рэнэ Самуэля Сіра, у якім ён нагадвае, што год таму
ён ужо развітаўся са Свяцейшым Айцом наступнымі словамі юдэйскага філосафа Мартіна
Бубера: “Сапраўды веруючы чалавек кажа: я нічога не ведаю аб смерці, але я ведаю,
што Бог – гэта вечнасць, і я ведаю таксама, што гэта – мой Бог”. Рэнэ Самуэль
Сіра прапануе прыпомніць: былы кардынал Вайтыла знаходзіўся на чале важнейшай арцыдыяцэзіі
краіны, якая была зроблена васалам Савецкай імперыі. Ён здоліў знайсці словы, каб
падтрымліваць надзею ў сэрцах сваіх вернікаў. Болей за то, пасля абрання на Пасад
святога апостала Пятра, Кароль Вайтыла прыехаў у сваю краіну, каб сказаць мільёнам
сустракаўшых яго людзей – “не пужайцесь!” I гэта ў момант поўнай улады камуністаў.
Прыпамін аб гэтых мужных словах, прамоўленых Янам Паўлам II°, назаўсёды застанеццаю
жывым ва ўсіх, хто памятае той цяжкі перыяд у гісторыі Еўропы і ўсяго свету. “Нябожчык,
- зазначыў Галоўны рабін Франціі, - пажадаў перагледзіць мінулае Каталіцкай Царквы,
і, перад усім, стаўленне Ватыкана да трагедыі ШОА”. Ён знайшоў патрэбныя словы, каб
аднавіць братэрсія сувязі з юдаізмам.