2006-04-10 15:34:48

Вербная Нядзеля ў Ватыкане


Пад лозунгам: “Тваё слова ёсьць лампачкаю для маіх крокаў ды сьвятлом на маёй сьцежцы” ў мясцовых Касьцёлах ушаноўваўся ў нядзелю 9-га красавіка 21-ы Сусьветны Дзень Моладзі. Перад паўднём гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 старшынстваваў на Плошчы Сьвятога Пятра працэсыі ды Сьвятой Імшы Вербнае Нядзелі. У сваім казаньні ў часе Сьвятой Імшы Папа паказаў тры памеры крыжа: менавіта ўбоства, міру ды паўсюднасьці. Быў час, яшчэ не да канца пераадолены, калі хрысьціянства было адкіданае менавіта з огляду на крыж—сказаў Сьвяцейшы Айцец.
RealAudioMP3
Крыж абвяшчае ахвярнасьці, гаварылі, што крыж зьяўляецца знакам адмаўленьня жыцьцю. Мы жадаем жыцьця ў паўнаце, без абмежаваньняў і адрачэньняў. Мы хочам жыць, проста жыць. Не дайма сябе абмежаваць наказамі ды забаронамі. Хочам багацьця ды паўнаты- так гаварылі калісьці ды так яшчэ часта паўтараецца. Гэта гучыць пераканаўча. Аднак Вербная Нядзеля- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—гаворыць нам, што толькі адзіным вялікім “так” зьяўляецца крыж, што менавіта крыж ёсьць сапраўдным дрэвам жыцьця. Мы не знаходзім жыцьця, калі хочам ім заўладаць, але толькі тады, калі даем яго. Любоў заключаецца ў ахвяраваньні самых сябе і дзеля гэтага ёсьць сапраўднаю дарогаю жыцьця, якую сімвалізуе крыж—сказаў Бэнэдыкт 16.

Ватыканская Літургія была адным з этапаў дарогі да сьвяткаваньняў 22-га Сусьветнага Дня Моладзі, які адбудзецца ў Сыднэй ( Аўстралія) ў 2008-м годзе.
На заканчэньне Літургіі Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з моладдзю багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, спаслаўся да сімвалаў Сусьветных Сустрэчаў з моладдзю. “Крых ды ікона Дні Моладзі адбудуць этап паломніцтва па некаторых краінах Афрыкі, каб паказаць блізксьць Хрыста ды ягонае Маці народам гэтага кантынэнту, так дасьведчанага цярпеньнямі. Ад лютага наступнага году гэты крых ды ікону будуць прыймаць ў розных рэгіёнах Акеаніі і затым у дыяцэзыях Аўстраліі, каб прыбыць у Сыднэй, ў ліпені 2008-году. Гэта пілігрымка духоўная, якая ангажуе ўсю хрысьціянскую супольнасьць, асабліва моладзть—сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.