2006-04-08 13:10:35

На плошчы Святога Пятра ў гэтую нядзелю
адсвяткуюць Вербніцу разам з моладззю Рыма
і ўдзельнікі міжнароднай сустрэчы лідараў
і арганізатараў Сусветных дзён моладзі.




Гэта - дэлегаты 85 краін свету. У абмеркаваннях узялі голас таксама прадстаўнікі манаскіх грамад , асацыяцый, каталіцкіх маладзёвых рухаў. RealAudioMP3 Усе яны з цікавасцю праслухалі справаздачы і парады гаспадароў мінулагоднега Сусветнага дня моладзі. Кёльн рыхтаваўся да сустрэчы " пакалення моладзі Папы Яна Паўла 2", але яго ўжо тады не было з імі. Папа Бенедыкт 16 , менавіта ў часе гэтага Дня ў сябе на радзіме, у Германіі, зразумеў,як расказаў пазней, як неабходна сучаснаму свету не даць забыцца на любоў. Адлюстраванне Божае ласкі да кожнага сына чалавечага ва ўсіх праявах - адзіна толькі любоў у эпоху глабалізацыі можа выратаваць чалавецтва. І маладыя , так прагнучыя любові і часта прымаючыя за яе нешта падманлівае ,адчулі голас Папы.
У Пальмавую нядзелю з ім сустрэнуцца італьянскія юнакі і дзяўчаты, адзначваючы Дзень моладзі на дыяцазальным узроўні, а таксама аўстралійцы, што прымуць з рук маладых немцаў Крыж сусветнага дня моладзі.
Дык на прайшоўшай сустрэчы арцыбіскуп Сіднэйскі кардынал Джорж Пел расказаў аб тым, як яны вядуць падрыхтоўку да вялікага свята юнацтва ў Аўстраліі на будучы год.Крыж, які прымуць ягоныя юныя суайчыннікі пасля святой Літургіі, якую ўзначаліць у пальмавую нядзелю Свяцейшы Айцец, ужо ад панядзелка ,10 красавіка, пачне сваё доўгае падарожжа да свята моладзі. Ён пабывае ў краінах Еўропы, Афрыкі і Акеаніі. У чэрвені 2008 году Крыж Сусветнага Дня моладзі прыбудзе ў Сідней.







All the contents on this site are copyrighted ©.