2006-04-07 15:10:02

Cустрэча Папы з рымскаю моладдзю


У чацьвер 6-га красавіка Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся, на Плошчы Сьвятога Пятра, з моладдзю Вечнага Гораду. Яна падрыхтоўваецца да 21-га Сусьветнага Дня Моладзі, які будзе ўшаноўвацца ў Вербную Нядзелю 9-га красавіка на дыяцэзальным узроўні.
У часе сустрэчы Папа адказваў на пытаньні моладзі. Менавіта пяцёра маладых людзей зьвярнулася да Папы з пытаньнямі. Адказваючы на іх Сьвяцейшы Айцец гаварыў, між іншым, аб любові, якая стаіць пад пагрозаю спажывецкай культуры ды аб патрэбе аднаўленьня чалавечага сэрца так, каб чалавек здолеў ахвяраваць сябе ў дары. На думку Папы найважнейшым выклікам, які стаіць сёньня перад Касьцёлам, гэта зрабціць прысутным Бога ў нашым грамадзтве.
На заканчэньне сустрэчы Папа Бэнэдыкт 16, разам з групаю моладзі, наведаў Ватыканскія Гроты. Там маліўся пры гробе Яна Паўла ІІ. Бэнэдыкт 16 заахвоціў моладзь да насьледаваньня шчырай веры свайго папярэдніка.

Яшчэ у чацьвер 6-га красавіка Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі былога прэм”ера Ізраіля Шымона Пэрэза. Як паінфармавала Ватыканскае Прэсавае Бюро ў часе сустрэчы абмеркавана, між інышм, сітуацыю на Сьвятой Зямлі, згодна асуджана ўсялякага роду формы тэрарызму, як таксама абмеркавана адносіны паміж Ізраілям а Ватыканам.
Шымон Пэрэз запрасіў Папу Бэнэдыкта 16 да наведаньня Ізраіля.








All the contents on this site are copyrighted ©.