2006-04-06 13:48:29

Нашае паведамленьне


7-га красавіка хрысьціяне, якія прытрымліваюцца Юліянскага Календара, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя, ўшаноўваюць Дабравешчаньне Найсьвятой Багародзіцы. З гэтае нагоды з капліцы Ватыканскага Радыё будуць перадавацца спэцыяльныя Усходнія Літургіі. І так, а гадзіне 9,15 белераускага часу будзе перадавацца Усходняя Літургія ў Візантыйска-Украінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 31-го і 25-ці мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1611 кілагерцаў.
За тое а гадзіне 11,30 меньскага часу будзе высылацца Усходняя Літургія ў Візантыйска-славянскім абрадзе з казаньнем па-расейску. Слухайце яе таксама на кароткіх хвалях 17-ці, 19-ці ды 25-і мэтраў ды на ўльтракароткай хвалі 93,3 мэгагэрца.
Паўтараю, ў пятніцу 7-га красавіка з капліцы Дабравешчаньня Ватыканскага Радыё будуць высылацца дзьве Літургіі Усходняга Абраду.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.