2006-04-06 13:38:45

Межрылігійнае спатканне, арганізаванае суполкай Святога Эўгідыя пройдзе ў ЗША.


У гэтым годзе суполка святога Эўгідыя правядзе сваю першую міжнародную сустрэчу ў Паўночнай Амерыцы. Яе тэма: “Рэлігія і культура: мужнасць дыялогу”.
Мерапрыемства, кіраваць якім будзе арцыбіскуп Вашынгтонскі, кардынал Тэадор МакКаррык, пройдзе ў Джорджтаўнскім універсотэте 26 – 27 красавіка.
Удзельнікі спаткання абмяркуюць практычныя і тэарытычныя шляхі па пераадоленню ідэалогіі “сутыкнення цывілізацый” і наладжванню дыялога паміж прыхільнікамі розных рэлігій. Сярод праблемаў, якія будуць абмяркоўвацца, рэлігія і тэрарызм, галеча ў ХХI стагоддзі, роля святых кніг у стварэнні новага гуманізма, рэлігійныя традыцыі і глабалізацыя, а таксама іншыя праблемы. Чакаецца, што ў спатканні возьме ўдзел галоўны рабін Iзраіля Йона Метцгер, рэктар Каірскага універсітэта Ахмед Аль-Тайіб, старшыня Сусветнай рады метадыстаў Санді Мбанга, старшыня Канфярэнцыі еўрапейскіх Цэркваў Арнольд де Клермон, а таксама некаторыя каталіцкія ерархі. Усяго ў спатканні возьмуць удзел дэлегаты з 30 краінаў свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.